Алег Васілевіч Свірыдаў
Алег Васілевіч Свіры́даў[1] (руск.: Олег Васильевич Свиридов; нар. 18 сакавіка 1951) — вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1994).
Алег Васілевіч Свірыдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біяарганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1994) |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Варон-Лазоўка (Хлевенскі раён Ліпецкай вобласці Расіі). У 1972 годзе скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1980 годзе. З 1974 года працуе ў Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе ўзначаліў лабараторыю хіміі бялковых гармонаў.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцей і біялагічных функцый гармоназвязваючых глікапратэінаў плазмы крыві і тканак чалавека, распрацоўцы імунадыягнастычных сродкаў і гарманальных лекавых прэпаратаў. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сфрод апублікаванага:
- О природе стероидсвязывающего центра транскортина человека (разам з А. А. Ахрэмам і А. А. Стральчонкам) // Доклады АН СССР. 1978. — Т. 242. № 5.
- Изучение специфического связывания стероидных гормонов и их структурных аналогов транскортином человека: дисс. … канд. хим. наук: 02.00.10: защищена 28.03.1980 / Свиридов Олег Васильевич. — Мн., 1980.
- Метод прямого конкурентного иммуноферментного анализа для определения охратоксина А в кормах и пищевых продуктах / И. И. Вашкевич [и др.] // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. хім. навук. — 2019. — Т. 55, № 1. — С. 69—78.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1988 года.
Зноскі
Літаратура
правіць- Свірыдаў Алег Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Свірыдаў Алег Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Лаборатория химии белковых гормонов (руск.) // Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі
- База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)