Алег Сідаравіч Камароў

Алег Сідаравіч Камароў (нар. 22 лютага 1939[2], Быхаў, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці, матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). Правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1998).

Алег Сідаравіч Камароў
Дата нараджэння 22 лютага 1939(1939-02-22)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», 1960 ; аспірантура, 1977).

Працаваў у 1960—1963 гадах у Мінскім філіяле Навукова-даследчага інстытута тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР, з 1964 года на кафедры «Парашковая металургія, зварка і тэхналогія матэрыялаў» механіка-тэхналагічнага факультэта БПІ, прафесар.

Навуковыя інтарэсы: матэматычныя мадэлі фарміравання мікра- і макраструктуры чыгунных адлівак; заканамернасці кіравання структурай і ўласцівасцямі высокахромістых чыгуноў; замена сталі хромістым чыгуном пры вырабе хутказношваемых дэталей машын.

Бібліяграфія правіць

  • Теоретические основы и методы управления структурой и свойствами чугуна для быстроизнашиваемых деталей машин : диссертация … доктора технических наук : 05.02.01 ; 05.16.04 : защищена 00.00.0000 : утверждена 24.03.1989 / Комаров Олег Сидорович. — Минск, 1988.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Камароў Алег Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Комаров Олег Сидорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 157.
  • Комаров Олег Сидорович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 83—84. (руск.)

Спасылкі правіць