Алекс дэ ла Іглесіа

Áлекс дэ ла Іглéсіа (ісп.: Álex de la Iglesia; нар. 4 снежня 1965, Більбаа, Іспанія) — іспанскі (баскская) кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Алекс дэ ла Іглесіа
ісп.: Álex de la Iglesia
Дата нараджэння 4 снежня 1965(1965-12-04)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Караліна Банг[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, пісьменнік, кінасцэнарыст, рэжысёр, акцёр
Прэміі

Q25405526? (2005)

Узнагароды
IMDb ID 0407067
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў філасофскі факультэт універсітэта, працаваў у выдавецтве, ствараў гісторыі для коміксаў. Пачаў кар’еру ў кіно з пасады асістэнта ў Энрыке Урбісу ў фільме «Усё для грошай» (ісп. Todo por la pasta), у 1988 годзе зняў першую самастойную працу — кароткаметражку «Мама» — антыўтопію пра сям’ю, якая жыве ў падвале пасля сусветнага катаклізму.

У 2009—2011 гадах узначальваў Іспанскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук.

У вольны ад рэжысуры час дэ ла Іглесіа дублюе амерыканскія мультфільмы на іспанскую мову. Сцэнарыі практычна ўсіх фільмаў рэжысёра напісаў Хорхэ Герыкаэчэварыя.

Фільмаграфія правіць

  • «Мірындавыя забойцы» — Mirindas asesinas, 1991
  • «Аперацыя Мутанты» — Acción mutante (Mutant Action) 1993
  • «Дзень звера» — El día de la bestia (The Day of the Beast), 1995
  • «Пердыта Дуранга» — Perdita Durango (Dance with the Devil), 1997.
  • «Памерці са смеху» — Muertos de risa (Dying of Laughter) 1999
  • «Камуналка» — La Comunidad (Common Wealth), 2000.
  • «800 куль» — 800 balas (800 Bullets): 2002
  • «Ідэальнае злачынства» — Crimen ferpecto (Perfect Crime), 2004
  • «Дзіцячы пакой» — Películas para no dormir: La habitación del niño, 2006 (тэлевізійны фільм)
  • «Забойствы ў Оксфардзе» — Los crímenes de Oxford (The Oxford Murders) 2008
  • «Сумная балада для трубы» — Balada triste de trompeta (A Sad Trumpet Ballad), 2010
  • «Апошняя іскра жыцця» — La chispa de la vida (As Luck Would Have It) 2011
  • «Ведзьмы з Сугарамурдзі» — Las brujas de Zugarramurdi (Witching and Bitching)

Прэміі правіць

Зноскі правіць

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.