Алена Сцяпанаўна Леўчанка

(Пасля перасылкі з Алена Леўчанка)

Алена Сцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983, Гомель) — беларуская баскетбалістка, выступала на пазіцыі цэнтравой.

Баскетбол
Алена Леўчанка
Нарадзілася 30 красавіка 1983(1983-04-30) (40 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 194 см
Вага 86 кг
Пазіцыя цэнтравы
Школа РВАР (Мінск)
Каледж Заходняя Віргінія
Драфт ВНБА не выбрана, 2006
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1999 Беларусь БелГУТ — Ведрыца (Гомель)
2000 Беларусь Гарызонт (Мінск)
2000—2002 Злучаныя Штаты Амерыкі Семінол NJCAA
2002—2003 Злучаныя Штаты Амерыкі Уобаш Уэллі NJCAA
2003—2006 Злучаныя Штаты Амерыкі Заходняя Вірджынія (NCAA)
2006 Злучаныя Штаты Амерыкі Шарлот Сцінг
2006—2008 Літва ТЕО Вільнюс
2007 Іспанія   Эстудыянтэс
2007 Злучаныя Штаты Амерыкі Вашынгтон Місцікс
2008—2009 Расія УГМК Екацерынбург
2009—2010 Турцыя Галатасарай (Стамбул)
2010 Польшча Гожаў
2010 Злучаныя Штаты Амерыкі Атланта Дрым
2011 Польшча Вісла (Кракаў)
2011—2012 Расія УГМК Екацерынбург
2012—2013 Кітай Ляанін
2013—2014 Славакія Добрыя Анёлы (Кошыцы)
2014 Турцыя Універсітэт (Стамбул)
2014 Злучаныя Штаты Амерыкі Канэкцікут Сан WNBA
2014—2015 Кітай Цзянсу
2015 Турцыя Якін Дагу
2015—2016 Кітай Гуандун
2016 Турцыя Якін Дагу
2017—2018 Кітай Сычуань Уэльс
2018—2019 Ліван Хаменетмен
2021 Грэцыя Панатынаікос
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 красавіка 1983 года ў Гомелі. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнер — Віктар Арлоў. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску. На чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1999 года, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аукша Харыс і запрасіла на вучобу ў Амерыку. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа скончыла ўніверсітэт Заходняй Вірджыніі па спецыяльнасці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай NBA. Выступала за клуб «Шарлот». Пасля 6 гадоў, праведзеных у Амерыцы, вярнулася на радзіму. У 2010 годзе ў складзе Атланты Дрым згуляла ў фінале WNBA.

Затым гуляла ў чэмпіянатах Кітая, Турцыі і іншых краін. Пасля амаль 2-гадовага перапынку ў спартыўнай кар’еры ў студзені 2021 года падпісала кантракт з грэчаскім «Панатынаікасам», у складзе якога стала чэмпіёнкай краіны[1].

Выступала за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 года. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры пераехала ў ЗША.

Грамадска-палітычная дзейнасць правіць

 
Плакат салідарнасці з Аленай Леўчанка, Мінск, 4 кастрычніка 2020

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].

Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[3] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы[4]. 30 верасня 2020 года Ленінскі суд г. Мінска асудзіў Алену Леўчанка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці» 23 жніўня, на якім «публічна выказвала патрабаванні правядзення сумленных выбараў» і «ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама ў мэтах публічнага выказвання свайго патрабавання правядзення сумленных выбараў у Рэспубліцы Беларусь» (27 верасня)[5].

Спартыўныя дасягненні правіць

  • Чацвёртае месца Сусветных юнацкіх гульняў (Масква): 1998
  • Найлепшая цэнтравая чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак: 1999
  • Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (прызнана самай карыснай баскетбалісткай лігі): 2000
  • Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2002
  • Увайшла ў дзясятку лепшых гульцоў каледжаў ЗША па версіі KODAK: 2003
  • Чэмпіёнка Літвы: 2007
  • Чэмпіёнка Расіі: 2009, 2012
  • Уладальніца Кубка Расіі: 2009, 2012
  • Бронзавы прызёр Еўралігі: 2008, 2009, 2012
  • Сярэбраны прызёр Кубка Расіі: 2008
  • Бронзавы прызёр чэмпіяната Расіі: 2008
  • Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы: 2007
  • Фіналістка WNBA: 2010
  • Чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фінала): 2011
  • Удзельніца матча ўсіх зорак Еўралігіі: 2011
  • Найлепшая цэнтравая чэмпіяната свету: 2010
  • Чэмпіёнка Грэцыі: 2021

Зноскі

Спасылкі правіць