Алена Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкевіч (нар. 15 мая 1930, в. Лонскія Браслаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобл.) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Алена Міхалюк
Дата нараджэння 15 мая 1930(1930-05-15) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР
Алена Міхалюк атрымлівае Медаль 100 гадоў БНР у сакавіку 2019 года.

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазней трапіла ў беларускі лягер для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу. У 1947 прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Член ЗБВБ ад 28.7.1947. У 1960-х аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане і следам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—70 працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1982 была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Англа-беларускага таварыства. Пасля смерці мужа ў 1995 пераехала з Лондана ў Манчэстэр. Ад 1997 да 2013 займала пасаду старшыні ЗБВБ.

УзнагародыПравіць

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1][2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць