Алена Пятроўна Шарыпа

Алена Пятроўна Шарыпа (25 верасня 1973, Мінск, БССР) — беларускі мастак.

Алена Шарыпа
Фатаграфія
Алена Пятроўна Шарыпа
Дата нараджэння 25 верасня 1973(1973-09-25) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастачка
Жанр пейзаж, нацюрморт
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў П. П. Шарыпа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і мастака Пятра Пятровіча Шарыпы і настаўніцы матэматыкі, Лазарук Людмілы Анатольеўны, пляменніцы доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Лазарука.

Першыя ўрокі жывапісу атрымала ад бацькі.

Паўтары гады наведвала Дзіцячую мастацкую школу № 1 імя В. К. Цвіркі. З 1987 па 1991 год вучылася ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя I. В. Ахрэмчыка (цяпер ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка»).

У 1991 годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на аддзяленне станковага жывапісу. Вучылася ў Міхаіла Меранкова, Уладзіміра Пасюкевіча, Аляксандра Казлоўскага, Барыса Аракчэева, Віктара Грамыкі. Дыпломнай працай кіраваў Аляксей Марачкін.

Скончыла акадэмію ў 1997 годзе. З 1998 па 2004 год выкладала ў Гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.

У выставах удзельнічае з сярэдзіны 1990-х гадоў. У 1999 годзе стала сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.