Алена Міхайлаўна Підгрушная

(Пасля перасылкі з Алена Підгрушная)

Алена Міхайлаўна Підгрушная (укр.: Олена Миха́йлівна Підгру́шна; 9 студзеня 1987, Лягніца) — украінская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету ў спрынце 2013 Нове-Места-на-Мораве,[2] майстар спорту міжнароднага класа, 5-разовая чэмпіёнка Еўропы, чэмпіён Еўропы 2009 года ў эстафеце, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2007, эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (2006, індывідуальная гонка), пераможца і прызёр этапаў Кубка свету па біятлоне ў эстафетах.

Біятлон
Алена Підгрушная
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алена Міхайлаўна Підгрушная
Арыгінальнае імя укр.: Олена Михайлівна Підгрушна
Мянушка Лена [1]
Нарадзілася 9 студзеня 1987(1987-01-09) (37 гадоў)
Лягніца, Польская Народная Рэспубліка
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Пражыванне Цярнопаль, Украіна
Рост/Вага 175 (см)/66 (кг)
Захапленні музыка
Прафесія трэнер-інструктар
Адукацыя Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011-2012
Агульная трапнасць 93%
Лежачы 90%
Стоячы 95%
Кар’ера (Кубак свету)
Асабістых подыумаў 8 ( x 2 + x 2 + x 4)
Подыумаў у эстафетах 15 ( x 4 + x 8 + x 3)
Біятлон
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 эстафета 4×6 км
Чэмпіянаты свету
Золата Нове-Места 2013 спрынт 7,5 км
Бронза Нове-Места 2013 праследаванне 10 км
Срэбра Нове-Места 2013 эстафета 4×6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Уфа 2009 эстафета 4×6 км
Срэбра Отэпя 2010 эстафета 4×6 км
Срэбра Валь-Рыдана 2011 індывідуальная гонка 15 км
Золата Валь-Рыдана 2011 эстафета 4×6 км
Золата Осрблье 2012 спрынт 7,5 км
Золата Осрблье 2012 праследаванне 10 км
Золата Осрблье 2012 эстафета 4×6 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Срэбра Нове-Места 2011 змяшаная эстафета
Бронза Уфа 2012 праследаванне 10 км
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III ступені (за важны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту ва Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і шматгадовую плённую прафесійную дзейнасць)[3].

Біяграфія правіць

Алена Підгрушная нарадзілася 9 студзеня 1987 года ў Легніцы. Выступае за спартыўнае таварыства «Колас». Першы і цяперашні трэнер — Ігар Пачынок, трэнер (зборнай) — Яўген Калупаеў. Сярод спартыўных дасягненняў — залаты прызёр этапу Кубка свету 2009 у Рупольдзінгу (эстафета), бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў і юнакоў 2006, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 сярод юніёрак, залатая медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2009 года (г. Уфа, Расія), сярэбраная медалістка ў складзе эстафетнай каманды чэмпіянату Еўропы 2010 года (г. Отэпя, Эстонія).

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Ханты-Мансійску атрымала «срэбра» у эстафеце 4х6 км, аднак з-за парушэнні антыдопінгавых правілаў Аксанай Хвастэнка Міжнародны саюз біятланістаў пазбавіў украінскую жаночую эстафетную чацвёрку другога месца ў гонцы чэмпіянату свету па біятлоне 2011.[4] Скончыла Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт (выкладчык фізічнай культуры і спорту).

У 2013 годзе пабралася шлюбам з праварадыкальным дэпутатам Вярхоўнай Рады Аляксеем Кайдай[5]. У тым жа годзе, стаўшы ў складзе эстафетнай каманды пераможцай другога этапу кубка свету па біятлоне, Підгрушная, фінішыруючы на апошнім этапе, узяла сцяг, які быў падораны заўзятарамі зборнай[6] і прайшоў разам з імі эстафету па мностве гарадоў Украіны. Характэрна, што лозунг «Разом до перемоги» (Разам да перамогі), які з’явіўся на сцягу яшчэ ўлетку 2013 супаў з апазіцыйным лозунгам прынятым пазней актывістамі Еўрамайдана,[7] а на цырымоніі ўзнагароджання ўкраінскія біятланісткі выказалі падтрымку Еўрамайдана, што было аспрэчана афіцыйным сайтам федэрацыі біятлону Украіны[8].

Зноскі

Спасылкі правіць