Алена Радкевіч
беларуская журналістка
Алена Радкевіч — беларуская журналістка.
Алена Радкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналістка |
Муж | Віктар Івашкевіч |
Дзеці | Станіслаў Віктаравіч Івашкевіч[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расійскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. Ад 1991 — на Радыё Свабода[1].
Здымае аўтарскія відэа пра чэшскі досвед дэмакратыі, рэжысёр дакументальнага фільма «Непахісныя» пра пражскі перыяд жыцця Ларысы і Янкі Геніюшаў, відэацыкла «Падарожжы ў БНР». Прадзюсар перадачы «Зона Свабоды», стварае відэапрадукцыю для сацыяльных сетак[1].
Рэдактар кніг «Турма і здароўе» і «Свабода ў турмах», выдадзеных у серыі «Бібліятэка Свабоды»[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024)[2].
Сям’я
правіцьУ 1982 годзе пабралася шлюбам з журналістам Віктарам Івашкевічам[3]. Іх сын Станіслаў Івашкевіч таксама журналіст.
Зноскі
- ↑ а б в Алена Радкевіч - Пра аўтара РС - Радыё Свабода || Радио Свобода . www.svaboda.org. Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Сяргей Дубавец. МАЙСТРОЎНЯ. Гісторыя аднаго цуду. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — 464 с.: іл.