Алея Праведнікаў народаў свету (Бабруйск)
Алея Праведнікаў народаў свету — мемарыял у Бабруйску, размешчаны па вул. Сацыялістычнай, 119, каля будынка былой Аляксееўскай гімназіі (цяпер адзін з карпусоў гімназіі № 3)[1]. Створана да шасцідзесяцігоддзя вызвалення горада[1] ў гонар 15-ці ўраджэнцаў Бабруйшчыны, якія ў гады Другой сусветнай вайны ратавалі яўрэйскія сем’і. Адкрыта 3 ліпеня 2005 года. Ініцыятарамі ўстаноўкі помніка выступіла яўрэйская абшчына гоарда. Званне «Праведнік народаў свету» было заснавана і прысвойваецца ізраільскім Музеем катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд Вашэм»[2].
Помнік | |
Алея Праведнікаў народаў свету | |
---|---|
53°08′32″ пн. ш. 29°13′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Галіна Леанідаўна Левіна |
Дата пабудовы | 2005 год |
Аўтар мемарыяльнага знака архітэктар Галіна Левіна, кансультант — архітэктар Леанід Левін[1].
Апісанне
правіцьДаўжыня алеі складае прыкладна 30 м. Уздоўж яе высаджаны 15 елак і вербаў. Побач пакладзена 15 валуноў, на якіх выгравіраваны імёны Праведнікаў народаў свету, якія паходзяць з Бабруйска і вёскі Шчадрын Жлобінскага раёна. У канцы Алеі знаходзіцца вялікі камень з чырвонага граніту вышынёй паўтары метры і шырынёй каля 2 м. Ён адначасова нагадвае і крону дрэва — сімвал працягу жыцця, і разбітае напалову сэрца — сімвал смутку і скрухі. На камяні надпіс на беларускай і яўрэйскай мовах: «Праведнікам народаў свету, людзям, якія з рызыкай для ўласнага жыцця ратавалі яўрэяў у гады вайны»[2]. На адваротным боку памятнага знака пералік тых, на чые сродкі створаны мемарыял, — яўрэйскія арганізацыі Бабруйска, розныя фонды і асабістыя ахвяраванні[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Аллея Праведников // Историко-культурное наследие Бобруйска. - Бобруйск, 2006. - С. 23.