Галіна Леанідаўна Левіна

Галіна Леанідаўна Левіна (нар. 7 чэрвеня 1963, Мінск) — беларускі архітэктар.

Галіна Леанідаўна Левіна
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1963(1963-06-07) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Леанід Мендэлевіч Левін
Маці Афанасьева Наталля Мікалаеўна
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Дачка архітэктараў Леаніда Левіна і Наталлі Афанасьевай. Скончыла ў 1985 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1985 года працавала ў Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1998 года дырэктар і галоўны архітэктар праектаў УП «Леоле».

У 2014—2017 — намесніца старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. У 2017 прэтэндавала на пасаду старшыні, аднак на выбарах саступіла Уладзіміру Чарніцкаму[1].

Творчасць

правіць
 
Памятны знак на алеі Праведнікаў народаў свету ў Бабруйску

Асноўныя работы (усе ў суаўтарстве): у Мінску — помнік ахвярам мінскага гета «Яма», 2-я чарга комплексу адміністрацыйных будынкаў Міжнароднага агульнаадукацыйнага цэнтра (абодва 2000), адміністрацыйны будынак консульскага аддзела пасольства Германіі (2003), рэканструкцыя брацкай магілы на праспекце Дзяржынскага (2013); мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў» у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна (2006); «Алея Праведнікаў народаў свету» (2005) і мемарыяльны знак вязням Бабруйскага гета (абодва ў Бабруйску, 2008), мемарыяльны знак ахвярам Халакосту ў Глуску (2010); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчы Давыда ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна (2000), рэканструкцыя будынка сінагогі па вуліцы Крапоткіна ў Мінску (2004).

Аўтар праектаў рэканструкцыі помнікаў архітэктуры XVIII—XIX стст. у Мінску, Валожыне, Полацку і іншых гарадах.

Прэміі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Shustin, Aaron. В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (55) (англ.) (14 мая 2017). Праверана 3 жніўня 2023.

Літаратура

правіць