Алфрэд Норт Уайтхед
Алфрэд Норт Уайтхед (англ.: Alfred North Whitehead; 15 лютага 1861, г. Рэмсгіт, Вялікабрытанія — 30 снежня 1947) — англійскі логік, філосаф і матэматык. Прафесар Кембрыджскага і Лонданскага (з 1914), Гарвардскага (з 1924) універсітэтаў.
Алфрэд Норт Уайтхед | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1861[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1947[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Evelyn Ada Maud Rice Willoughby-Wade[d] |
Дзеці | Thomas North Whitehead[d] |
Род дзейнасці | філосаф, матэматык, фізік, багаслоў, пісьменнік, логік |
Навуковая сфера | логіка[4], матэматыка[4], філасофія навукі[d][4] і метафізіка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Edward Routh[d] |
Вядомыя вучні | Роберт Опенгеймер |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з заснавальнікаў лагістычнай школы ў філасофіі матэматыкі, якая ў значнай ступені вызначыла развіццё матэматычнай логікі («Principa mathematica», т. 1—3, 1910—13, з Б. Раселам).
Для эвалюцыі філасофскіх поглядаў А. Уайтхеда характэрны пераход з пазіцый неарэалізму да аб'ектыўнага ідэалізму, набліжанага да платанізму. Імкнуўся да ўзгаднення філасофіі з прыродазнаўчымі дысцыплінамі, да рацыянальнага абгрунтавання навукі і яе ролі сярод іншых сістэм ведаў (мастацтва, рэлігія, філасофія). Уяўляў прыроду ў выглядзе адзінства падзей («элементарных фактараў пачуццёвага вопыту») і аб'ектаў («вечных элементаў у прыродзе»), што, на яго думку, дазваляе разумець прыроду як працэс і сумясціць палажэнні пра незалежнасць прыроды ад думкі і пра тоеснасць прыроды і вопыту. Лічыў, што ўсё існае з'яўляецца часткай вопыту: індывідуальнага для канечных рэчаў і божага для свету наогул. Сусветны працэс разглядаў як «вопыт Бога», у якім «вечныя аб'екты» пераходзяць з ідэальнага божага свету ў свет фізічны і якасна вызначаюць падзеі. Сцвярджаў, што паколькі падзея мае часовы, зменлівы характар, яна арганічная; прапанаваў замяніць паняцце матэрыі паняццем «арганізм». Лічыў, што аб'ектам вывучэння навукі з'яўляюцца арганізмы (напр., біялогія вьюучае больш буйныя арганізмы, фізіка — меншыя). Для сацыялагічных поглядаў А. Уайтхеда характэрны разуменне ідэй як галоўных рухальных сіл грамадства і абсалютызацыя ролі вучоных у сацыяльным развіцці.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Lowe V. Alfred North Whitehead // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Уайтхед // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.