Альберт Бацяноўскі (18 ліпеня 192826 красавіка 2005) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Альберт Бацяноўскі
Альберт Бацяноўскі.jpg
 
Адукацыя
Член у
Нараджэнне 18 ліпеня 1928(1928-07-18)
Смерць 26 красавіка 2005(2005-04-26) (76 гадоў)
Пахаванне
  • Копцеўка[d]
Бацька Антон

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 18 ліпеня 1928 г. у в. Спігальшчына Дзісенскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці). У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі ў 1943 г. скончыў сёмы клас Чарнеўскай школы. У 1944 г. пасля прыходу саветаў паступіў у адкрытую Глыбоцкую педагагічную навучальню, дзе вучыўся да 1947 г. і далучыўся да ўтворанага навучэнцамі Саюза беларускіх патрыётаў — моладзевай арганізацыі, якая ставіла сабе за мэту адраджэнне беларускай культуры. Галоўнай ідэяй арганізацыі было гуртаванне аднадумцаў вакол беларускай справы, пашырэнне ўплыву сярод астатніх.

У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты сябраў Саюза беларускіх патрыётаў, да чаго спрычынілася здрада: да пастаўскай групы СБП увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за сябра антысаветчыка, і падштурхоўваў да тэрарызму. Альбер Бацяноўскі быў арыштаваны 1 сакавіка 1947 г. (паводле іншых звестак 6 сакавіка 1947 г.) органамі МДБ за прыналежнасць да падпольнай арганізацыі, а 16 чэрвеня 1947 г. асуджаны на 10 гадоў савецкіх канцлагераў. Тэрмін адбываў у розных мясцінах, у тым ліку і ў канцлагеры «Краснае ўрочышча» пад Мінскам, дзе разам з некаторымі іншымі сябрамі СБП працаваў на будоўлі Мінскага аўтамабільнага завода.

Вызвалены ў 1954 г., вярнуўся ў Глыбокае. Працаваў рабочым на розных работах. У 1988 г. атрымаў другую групу інваліднасці. 26 лістапада 1992 г. рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі (Справа Б. № 23525-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці).

Памёр 26 красавіка 2005 г. Пахаваны могілках «Копцеўка» у Глыбокім.


Зноскі

  1. http://slounik.org/154755.html Біяграфія Альберта Бацяноўскага

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • ANH, Р-3.
  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 89, 167, 182, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Гл. таксамаПравіць