Адкрыць галоўнае меню

Альберт Жамет (7 снежня (25 лістапада) 1821, Вільня  — 1877, Вільня) — віленскі мастак-пейзажыст, сцэнограф.

Альберт Жамет
літ.: Albertas Vaitiekus Žametas
Імя пры нараджэнні: польск.: Albert Żamett
Дата нараджэння: 25 лістапада (7 снежня) 1821[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1877[2]
Месца смерці:
Падданства: Сцяг Расійскай імперыі
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: пейзаж, інтэр'ер, сцэнаграфія
Вучоба:
Мастацкі кірунак: акадэмізм
Вядомыя працы: «Цівалі і яго вадаспады», «Альбанскае возера», «Арка-Скура ў Палерма», «Рымскі Калізей», «Від у ваколіцах Неапаля»
Заступнікі: Бенедыкт Тышкевіч
Узнагароды: прэмія рымскай Акадэміі Святога Лукі
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Альберт Жамет, Астрашыцкі Гарадок, інтэр’ер сядзібы Тышкевічаў.

Нарадзіўся ў небагатай сям’і віленскага мешчаніна — выхадца з Гумбінена ва Усходняй Прусіі (цяпер Гусеў). Скончыў гімназію ў Вільні. З 1840 года вучыўся ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе галоўным яго настаўнікам быў прафесар М. Н. Вараб'ёў(руск.) бел.[3].

У 1847 годзе на сродкі Бенедыкта Тышкевіча адправіўся ў Італію і прабыў за мяжой да 1859, наведаўшы яшчэ Францыю, Англію і Германію. У 1854 атрымаў ад рымскай Акадэміі святога Лукі прэмію за краявід возера Нэмі(руск.) бел.. У тым жа годзе за дасланую ў Санкт-Пецярбург карціну «Цівалі і яго вадаспады» (знаходзілася ў вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага) быў ганараваны звання некласнага мастака, а ў 1859 годзе стаў акадэмікам, у тым ліку і за «Краявід Рока-ды-Папа» (належаў графу Кушалёву-Безбародку(руск.) бел.).

У 1861—1863 здзейсніў другое падарожжа за мяжу. З 1864 года да сваёй смерці ў 1877 годзе быў дэкаратарам пры віленскім гарадскім тэатры. Акрамя згаданых, лепшыя творы мастака: «Альбанскае возера», «Арка-Скура і розныя віды вілы Бутэр, у Палерма» (у Зімнім палацы), «Рымскі Калізей», «Краявід у ваколіцах Неапаля», «Рымская Кампанья за Порта-Маджорэ» і «Рымскі краявід». Вядомы яго віленскія краявіды, краявіды Грыгішкеса, Раўдондварыса, Тускуланскага паласа (1848), а таксама краявід с домам Тадэвуша Касцюшкі (1847).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 3 мая 2018.
  2. Albert Zamett // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Альберт Жамет

СпасылкіПравіць