Альбрэхт Адам

Альбрэхт Адам (16 красавіка 1786, Нёрдлінген28 жніўня 1862, Мюнхен) — нямецкі мастак.

Альбрэхт Адам
ням.: Albrecht Adam
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Albrecht Adam
Дата нараджэння 16 красавіка 1786(1786-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1862(1862-08-28)[1][5][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Паходжанне немец
Грамадзянства
Дзеці Julius Adam[d], Benno Adam[d], Franz Adam[d] і Eugen Adam[d]
Род дзейнасці мастак, гравёр, літограф
Жанр пейзаж
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art
Commons-logo.svg Творы на Вікісховішчы

Сын кандытэра; маючы мэту стаць мастацтвазанаўцам пасяліўся ў Мюнхене ў 1807 годзе. Удзельнічаў у паходзе супраць Аўстрыі і служыў у войску віцэ-караля Італіі — Яўгенія. Прымаў удзел у французка-рускай вайне 1812 года. Пасля сканчэння вайны намаляваў альбом на 85 аркушаў, сцэны з перажытага на вайне і вялікія карціны біваў у якіх удзельнічаў.

Сярод яго прац шмат звязаных з Беларуссю — «Пераправа праз Нёман у Пілоні. 30 ліпеня 1812 г.», «галоўная кватэра ў Сідараўцы», «Кавалерыя ў Астроўна», «На дарозе Бешанковічы-Астроўна», «Бітва ля Астроўна», «На дарозе ля Віцебска», «Пераправа праз Дзвіну»…

Пасля выдаў альбом выдатных літаграфій «Voyage pittoresque militaire». Значную частку яго лепшых твораў 1817—24 набыў кароль баварскі Максім I. У 1829 быў у Штутгарце і маляваў толькі арабскіх каней..

У 1848 і 1849 удзельнічаў у паходзе на Сардзінію, разам з сынам Яўгенам, і стварыў альбом успамінаў «Erinnerungen an die Feidzüge der österr. Armee in Italien in den J. 1848 u. 1849» (Мюнхен, 1850 г.). Яго апошняя і самая вялікая карціна — «Бітва пад Царндорфам» на тэму Царндорфскай бітвы пад час «Сямігадовай вайны».

Яго брат Генры і сыны Бена, Яўген і Франц таксама былі мастакамі.

ТворыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 Albrecht Adam
  3. Albrecht Adam
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

СпасылкіПравіць