Альжбета Завіша

дачка Станіслава Радзівіла, жонка Андрэя Ежы Сапегі і Мікалая Завішы

Альжбета Радзівіл, у першым шлюбе Сапега, у другім шлюбе Завіша (1592 — 1627) — дачка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Станіслава Радзівіла.

Альжбета Радзівіл
Альжбета Радзівіл
Нараджэнне 1592
Смерць 1627
Род Радзівілы
Бацька Станіслаў Радзівіл
Маці Марына (Марыяна) з Мышкаў
Муж Андрэй Багданавіч Сапега[d] і Мікалай Завіша

БіяграфіяПравіць

ПаходжаннеПравіць

Дачка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Станіслава Радзівіла (15591599) і яго жонкі Марыны (Марыяны) з Мышкаў (15631600). Мела чатырох братоў (Мікалая Крыштафа, Альбрэхта Станіслава, Станіслава і Юрыя) і сястру Крысціну  (руск.)[1].

Сям'яПравіць

У 1606 годзе пабраліся шлюбам з Андрэем Сапегам. Шлюб цягнуўся да смерці мужа ў 1610 годзе і быў бяздзетным.

Другім шлюбам пабралася з Мікалаем Завішам. Пакінулі толькі дачок[2], з якіх Людвіка была адной з першых менскіх бернардынак[3].

ПродкіПравіць

Зноскі

  1. Радзівіл Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 497. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Вячаслаў Насевіч. Завішы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 394.
  3. Уладзімір Дзянісаў. Касцёлы г. Мінска ў XVI — пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ) Архівавана 9 лістапада 2011.