Альжбета Мацільда Патоцкая
Альжбета Мацільда Патоцкая, народжаная Радзівіл (1 лістапада 1861, Берлін — 13 мая 1950, Лазана) — дачка нясвіжскага і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла.
Альжбета Мацільда Патоцкая | |
---|---|
Альжбета Мацільда Патоцкая | |
Нараджэнне |
1 лістапада 1861[1] |
Смерць |
13 мая 1950[1] (88 гадоў) |
Род | Радзівілы |
Бацька | Антоні Вільгельм Радзівіл[2] |
Маці | Марыя дэ Кастэлян |
Муж | Раман Патоцкі[d][3][2] |
Дзеці | Альфрэд Антоні Патоцкі[d] і Ежы Патоцкі[d][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходжанне
правіцьДачка нясвіжскага і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла (1833—1904) і яго жонкі Марыі дэ Кастэлян. Мела братоў Ежы Фрыдэрыка і Станіслава і сястру Алену.
Ад бацькі атрымала ў спадчыну 600 тысяч марак, як было агаворана ў яе шлюбным кантракце. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер.
Сям’я
правіць16 чэрвеня 1885 года ў Берліне пабраліся шлюбам з ардынатарам ланьцуцкім Раманам Патоцкім . Іх вяселле адбылося ў Берліне. Альжбета была сяброўкай імператрыцы Аўгусты . Імператара Вільгельма I Гогенцолерна прадстаўляў на вяселлі яго сын Фрыдрых Вільгельм з жонкай Вікторыяй , якая была дачкой англійскай каралевы Вікторыі. Такім чынам, праз гэты шлюб Раман Патоцкі стаў уладальнікам самай вялікай уласнасці ў Галіцыі і атрымаў сувязь з амаль усімі пануючымі дамамі Еўропы.
У шлюбе нарадзіліся двое дзяцей:
- Альфрэд Антоній Патоцкі (1886—1958) — апошні ардынат ланьцуцкі
- Ежы Патоцкі (1889—1961) — польскі сенатар і дыпламат
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Princess Elizabeth Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альжбета Мацільда Патоцкая
- Партрэт Альжбеты Мацільды Патоцкай Архівавана 8 сакавіка 2012.
- Радавод Альжбеты Мацільды Патоцкай Архівавана 1 красавіка 2016. (польск.)