Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл

Марыя Дарота Элізабет дэ Кастэлян Радзівіл 19 лютага 1840, замак Рокшот (Rochecotte, Францыя) ― 10 чэрвеня 1915, Кленіца (Сілезія) ― княгіня, жонка прадстаўніка нямецкай галіны Радзівілаў ― князя Антонія Вільгельма Радзівіла.

Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл
фр.: Marie de Castellane
Princess Marie Dorothee Elisabeth Radziwill (1840 - 1914).jpg
Blason Maison de Castellane.png
May d'hounour que d'hounours (plus d'honneur que d'honneurs)
Нараджэнне 19 лютага 1840(1840-02-19)[1][2][…]
Смерць 10 ліпеня 1915(1915-07-10)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца пахавання
Род Кастэлян[d] і Радзівілы
Бацька Анры дэ Кастэлян[d]
Маці Жазэфіна-Паўліна дэ Талейран-Перыгор[d]
Муж Антоні Вільгельм Радзівіл[4]
Дзеці Станіслаў Вільгельм Радзівіл, Юрый Фрыдэрык Радзівіл[d], Альжбета Мацільда Патоцкая і Алена Аўгуста Патоцкая[5]
Веравызнанне каталічка
Дзейнасць гаспадыня літаратурнага салону
Узнагароды
Commons-logo.svg Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл на Вікісховішчы

ПаходжаннеПравіць

З старадаўняга французскага арыстакратычнага роду. Бацькі: маркіз Энрыка дэ Кастэлян (1814—1847) і Паўліна дэ Талейран-Перыгор (1820—1890). Дзяцінства правяла ў радавым замку, затым жыла ў Парыжу, пасля шлюбу пераехала ў Берлін[6].

Сям'яПравіць

 
Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл, якіх раней памылкова ідэнтыфікавалі як Марыю Магдалену з дачкой Людвікай(польск.) бел.[7]

3 кастрычніка 1857 года па радзе сваёй бабулі Дароты фон Бірон, герцагіні дэ Дзіна у 17 гадоў выйшла замуж за генерала прускай артылерыі (1889), з 1885 года ад’ютанта германскага імператара Вільгельма I, 14-га Нясвіжскага ардыната князя Антонія Вільгельма Радзівіла (1833—1904)[8].

Чацвёра дзяцей[9]. Дочкі Альжбета Мацільда Патоцкая (1861—1950), Алена Аўгуста Патоцкая (1874—1958) — выйшлі замуж за братоў, Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Першы сын ― князь Ежы Фрыдэрык Радзівіл (1860—1914), 15-ы ардынат Нясвіжскі і 12-ы ардынат Клецкі[10]. Малодшы сын ― Станіслаў Вільгельм Радзівіл (1880―1920), ардынат Давыд-Гарадокскі, ад’ютант Юзафа Пілсудскага[11].

Марыя Дарота Радзівіл атрымала ў спадчыну ад бабкі маёнтак Кленіцы (Кляйніц) блізу Зялёнай Гуры, дзе пасля смерці мужа жыла пастаянна. Там яна падрыхтавала да выдання дзённікі бабулі, вядомай палюбоўніцы Талейрана ― у 14 сшытках «Chroniques de 1831 à 1862», надрукаваныя в 1909―1911[12].

У кнізе Ч. Дэ Мікеліса «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» прыводзяцца лісты Марыі 1889 года да італьянскага аташэ ў Германіі генерала дэ Робілана (Carlo Felice Nicolis, comte de Robilant), але аўтарам лістоў памылкова названая вядомая авантурніца Лізавета Радзівіл[13]. Гэтыя лісты Марыі былі апублікаваныя ў Італіі ў 1933 годзе ― «Lettres de la princesse Radziwill au général de Robilant», 1889—1914. Bologna, 1933—1934.

Успаміны Марыі Дароты «Souvenirs de la princesse Radziwill (née Castellane) 1840—1873. Une Française à la cour de Prusse» выйшлі ў 1931 годзе.

Памерла ў Кленіцах, пахавана ў радавым склепе Радзівілаў у Нясвіжы.

У НясвіжыПравіць

 
Экслібрыс княгіні Марыі Дароты Радзівіл

Да прыезду новай гаспадыні, нясвіжскі парк быў у даволі запушчаным стане, і Марыя прынялася яго акультурваць, задаўшыся мэтай стварыць ландшафтны паркавы ансамбль па тыпу французскіх, якія падобны натуральнаму лесу.

Яна піша у ўспамінах: «… Цяжка ўявіць сабе больш высакароднае жыллё. Замак быў велізарных памераў і больш быў падобны на крэпасць … Нарэшце да трох гадзін дня, наш экіпаж праехаў па доўгай дамбе, якая аддзяляе ад замка маленькае мястэчка, і праз мост (калісьці ён быў падвесным), па галерэі і мы заехалі ў велічны двор гэтай феадальнай мясціны. Да чаго ж прыгожыя былі яго рысы, нягледзячы на сляды разбурэнняў і варварскага стаўлення, ахвярай якога стаў гэты старажытны скарб!.. Замак быў незаселены, дах прадзіравіўся ў многіх месцах, абарваны жолабы і вадасцёкавыя трубы, усё зацякло вадой, многія столі абваліліся, іншыя ледзь трымаліся, двор быў перакапаны, усё было неверагодна брудна, але нягледзячы на ўсё гэта, я бачыла, што замак можна аднавіць, калі ўзяцца за яго…»

Ля ўваходу ў парк валун, на якім выбіта: «У знак прызнання за шматгадовую працу па ўпрыгожванні замка Марыі дэ Кастэлян, княгіні Радзівіл камень гэты паставіў ў 1903 годзе яе ўдзячны муж князь Антоній Радзівіл, XIV ардынат Нясвіжскі». Непадалёк камень паменш з надпісам: «Алею пасадзіла Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, выкарыстоўваючы саджанцы, выгадаваныя з насення, прывезеных з саду Берлінскага палаца князёў Радзівілаў».

Марыя дзеля працы ў Нясвіжы і Радзівілімонтах запрасіла вядомых у той час садоўнікаў: Андрэя Пастэрэмчыка, бацьку і сына Стоцкіх, Антонія Глінскага. У 1963 годзе парку далі статус помніка рэспубліканскага значэння[14].

Пакоі замка былі прыведзены ў парадак. У адным з залаў з’явілася карцінная галерэя. З маёнтка Веркі перавезены архіў Радзівілаў, выпісаныя архіварыусы для яго сістэматызацыі. Па патрабаванні Марыі яе муж выкупіў бібліятэкі, якія некалі належалі Радзівілам. Марыя дакупіла яшчэ каля 15 тысяч кніг на французскай і нямецкай мовах. Жыццё ў замку ажывілася, сталі збірацца госці, у Нясвіжы ўладкоўваліся «паляўнічыя сезоны» з удзелам вышэйшага шляхестства[15].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. Marie Dorothee de Castellane // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Marie De Castellane // GeneaStar
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. RADZIWIŁŁOWA Maria Dorota (1840-1915) ordynatowa nieświecka. Polski Słownik Biograficzny t. 30 s. 409.
  7. Адам Мальдис. Тайна портрета княгини-«холопоманки» // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.}}
  8. Радзівіл Антоні Вільгельм //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 53.
  9. Antoni Fryderyk Wilhelm ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby. Marek Jerzy Minakowski. Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.
  10. Jurgis Frydrichas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. — Т. IX. — С. 306.
  11. Stanislovas Vilhelmas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. — Т. IX. — С. 306.
  12. Françoise de Bernardy. Le Dernier Amour de Talleyrand: la Duchesse de Dino (1793—1862). — Perrin, 1965.
  13. Де Микелис Ч. Протоколы сионских мудрецов. — Мн.-М.: Ковчег, 2006. — С. 50-51. — 526 с.
  14. Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — С. 100,201, 234. — 247 с.
  15. Верамейчык А. Е. Марыя Дарота дэ Кастэлян // Таленавітыя жанчыны Беларусі ў культурнай, навуковай і мастацкай прасторы свету: зб. матэрыялаў Міжнар. навук.-практ. канф.. — Мазырь: Мазыр. дзярж. пед. ун-т, 2007. — С. 46-50.

ЛітаратураПравіць

  • Гаршкавоз В. Д. Основы могущества Радзивиллов XVI—XVIII веков и конец славы семьи на рубеже столетий // Матэрыялы навуковай канферэнцыі на тэму «Помнікі мастацкай культуры Беларусі: гісторыя і сучаснасць», 13 мая 2000 г. : V фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа» / М-ва культуры Рэсп. Беларусь [і інш.]. — [Б. м., 2000]. — С. 75-79.
  • Веремейчик А. Е. Мария де Кастелян Радзивилл // Фокус, 2007, № 1. — С. 15-19.
  • Багадзяж М. Натхняльніца жыцця // Алеся, 1995, № 9.
  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. ― Мн.: Беларусь, 2007.
  • Petra Wilhelmy. Der Berliner Salon im 19. Jahrhundert. ― Walter de Gruyter, Berlin u.a. 1989. С. 975 ISBN 978-3110118919