Альфонс Фарсья дэ Піль
Альфонс Фарсья́ дэ Піль (фр.: Alphonse de Fortia de Piles; 1758, г. Марсель, Францыя — 1826) — французскі пісьменнік, кампазітар.
Альфонс Фарсья дэ Піль | |
---|---|
фр.: Alphonse de Fortia de Piles | |
Нараджэнне |
18 жніўня 1758[1][2] |
Смерць |
18 лютага 1826[3] (67 гадоў) |
Род | Q3078483? |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьГраф. Служыў афіцэрам у каралеўскай арміі, быў губернатарам Марселя. У час рэвалюцыі і якабінскага тэрору эмігрыраваў, падарожнічаў па Германіі, Даніі, Швецыі, Расіі і Польшчы. У 1794 вярнуўся ў Францыю і выдаў разам з П. М. Буажэленам дэ Кердзю ў Парыжы 5 тамоў апісання свайго падарожжа па Еўропе (1796). Вядомы як аўтар брашур палітычнага зместу, літаратурных і музычных твораў, некалькіх опер.
У час праезду з Расіі ў Польшчу (1792, разам з П. М. Буажэленам дэ Кердзю) ехаў праз Беларусь, са Смаленска праз Оршу, Талачын, Крупкі, Барысаў, Смалявічы, Мінск, Гродна. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам»; дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. У Гродне адзначыў добры гасціны двор і дамы нямецкіх купцоў, якія атрымлівалі па Нёмане розныя замежныя тавары і прадавалі іх тут.
Зноскі
правіць- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Alphonse Fortia de Piles // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. — Мн., 1980.