Альфрэд Брэм
Альфрэд Эдмунд Брэм (ням.: Alfred Edmund Brehm; 2 лютага 1829 — 11 лістапада 1884, Рэнтэндорф, Цюрынгія) — нямецкі вучоны-заолаг, аўтар знакамітай навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл».
Альфрэд Эдмунд Брэм | |
---|---|
ням.: Alfred Edmund Brehm ням.: Alfred Brehm | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1829[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1884[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Крысціян Людвіг Брэм[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, арнітолаг, заолаг, мастак, пісьменнік, натураліст |
Навуковая сфера | заалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | аўтар навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл» |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Brehm».
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і вясковага пастара Людвіга Брэма, вядомага еўрапейскага арнітолага. З ранняга ўзросту пад кіраўніцтвам бацькі прымаў удзел у прыродазнаўчых і асабліва заалагічных назіраннях і працах. Спачатку Альфрэд Брэм паступіў ва ўніверсітэт Альтэнбурга на факультэт архітэктуры (1843), аб чым К. Краўзэ ў сваім біяграфічным нарысе пра Брэма піша: «Аднак ён не выбраў сабе гэтай кар’еры. Не стаў нават урачом або навукоўцам-заолагам, як трэба было б чакаць…». Вучыўся ў Іенскім універсітэце.
Дырэктар Гамбургскага заапарка (1863—66), заснавальнік Берлінскага акварыума (1867). У час вандраванняў па Егіпце, Нубіі, Судане, Абісініі, Іспаніі, Нарвегіі, Заходняй Сібіры сабраў грунтоўны матэрыял па біялогіі жывёл і абагульніў яго ў папулярным дапаможніку па заалогіі «Жыццё жывёл» (т. 1—6, 1863—69), дзе апісаў жыццё і характары жывёл.
Зноскі
- ↑ а б Alfred Brehm
- ↑ а б Alfred Edmund Brehm // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Брэм Альфрэд Эдмунд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Ус Л. Б. Брем Альфред Эдмунд // Историческая энциклопедия Сибири : в 3 т. / Российская акад. наук, Сибирское отд-ние, Институт истории, Изд. дом «Историческое наследие Сибири»; [гл. ред.: В. А. Ламин; редкол.: С. С. Букин и др.]. — Новосибирск : Историческое наследие Сибири, 2010. — Т. 1: А—И. — 2010. — С. 245. — 715 с. : ил., портр., цв. ил. — ISBN 5-8402-0230-4. (руск.)
- Брем, немецкие зоологи // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 20. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Краузе Э. Биография Альфреда Брема // Жизнь Животных. — М., 1992. (руск.)