Альшоўка

рака ў Беларусі

Альшоўка (руск.: Ольшовка) — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі і Ершыцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Альшоўка
руск. Ольшовка
Характарыстыка
Даўжыня 28 км
Басейн 164 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Е́ршыцкі раён Смаленскай вобласці
 • Каардынаты 53°33′26″ пн. ш. 32°45′06,50″ у. д.HGЯO
Вусце Беседзь
 • Месцазнаходжанне Хоцімск
 • Каардынаты 53°24′29,70″ пн. ш. 32°34′21,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Расія Смаленская вобласць
Беларусь Магілёўская вобласць
Краіны
Раёны Ершыцкі раён, Хоцімскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 28 км, з іх 14 км у Хоцімскім раёне[1]. Плошча вадазбору 164 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў у Ершыцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі (каля 14 км). Вадазбор нізінны на ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Упадае ў Беседзь у гарадскім пасёлку Хоцімск.

Прытокі — Карэнная, Рышт, ручаі. Каля вёскі Альшоў 1 (Хоцімскі раён) на рацэ плаціна і вадасховішча[2].

Зноскі

  1. Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 31. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 80.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 31. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-90. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)

Спасылкі правіць