Аляксандра Аляксандраўна Ракіцянская

вучоны, урач

Аляксандра Аляксандраўна Ракіця́нская[1] (нар. 1 снежня 1921) — беларуская вучоная ў галіне гематалогіі і імуналогіі, доктар медыцынскіх навук (1972), Заслужаны ўрач БССР (1984).

Аляксандра Аляксандраўна Ракіцянская
Дата нараджэння 1 снежня 1921(1921-12-01) (102 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гематолаг, імунолаг, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера гематалогія і імуналогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1972)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў горадзе Бугульма (сучасны адміністрацыйны цэнтр Бугульмінскага раёна Татарстана, Расія). У 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948—1988 гадах працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві, дзе з 1974 года кіравала аддзелам.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па метадах дыягностыкі і лячэння хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій. Займалася распрацоўкай імунастымуляваных прэпаратаў. Сааўтар шэрагу вынаходстваў.

Сярод апублікаваных прац:

  • Электрофорез клеток крови в норме и патологии. — Мн., 1974 (разам з С. С. Харамоненкам);
  • Диагностика и лечение кровотечений у больных гемофилией: (методические рекомендации) / [составители: А. А. Ракитянская, Е. Н. Хомич]. — Мн., 1979;
  • Иммуностимулирующие свойства эритрофосфатида — нового лечебного препарата (у сааўтарстве) // Доклады АН БССР. 1991. Т. 35. № 2.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць