Аляксандр Аляксандравіч Кліменка
Аляксандр Кліменка (28 сакавіка 1983, Мазыр) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Поўнае імя | Аляксандр Аляксандравіч Кліменка | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 сакавіка 1983 (41 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[1] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мазырскага футбола, гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у клуб другога расійскага дывізіёна «Балтыка», але не замацаваўся і вярнуўся ў «Славію». Найлепшыя сезоны правёў у салігорскім «Шахцёры», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005 і стаў найлепшым бамбардзірам у сезоне 2006. Пасля перайшоў у «Гомель», а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.
У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[2]. У 2019 годзе ўзначаліў дубль клуба, а ў жніўні 2020 года вярнуўся да працы з юнацкімі камандамі[3]. У пачатку 2022 года як ігрок далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2002—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі (таварыскі матч супраць Ірана).
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі: 2005
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2007
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2006
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2006
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005, 2006
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1999 | Д3 | Мазыр | 8 | 8 | |
2000 | Д3 | Мазыр | 16 | 1 | |
2001 | Д1 | Славія | 6 | 2 | |
2002 | Д1 | Славія | 25 | 9 | |
2003 (1) | Д1 | Славія | 10 | 2 | |
2003 (2) | Д2 | Балтыка | 8 | 0 | |
2004 | Д1 | Славія | 27 | 10 | |
2005 | Д1 | Шахцёр | 26 | 14 | |
2006 | Д1 | Шахцёр | 25 | 17 | |
2007 | Д1 | Шахцёр | 13 | 8 | |
2008 | Д1 | Шахцёр | 17 | 5 | |
2009 | Д1 | Гомель | 16 | 3 | |
2010 | Д2 | Гомель | 18 | 4 | |
2011 | Д2 | Славія | 28 | 4 | |
2012 | Д1 | Славія | 1 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_klimenko/
- ↑ Футбол. Михаил Мартинович и Александр Клименко повесили бутсы на гвоздь (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021.
- ↑ Футбол. Дубль "Славии" возглавил Дмитрий Турчин (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022.