Аляксандр Аляксеевіч Байкоў
Аляксандр Аляксеевіч Байкоў (27 верасня 1929, в. Драздоўка, Дрыбінскі раён — 27 лютага 2023, Дрыбін, Магілёўская вобласць) — трактарыст саўгаса «Дрыбінскі» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Аляксандр Аляксеевіч Байкоў | |
---|---|
Род дзейнасці | трактарыст |
Дата нараджэння | 27 верасня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 2023 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфічныя звесткі
правіцьБеларус, вырас у сялянскай сям’і. Бацька — Аляксей Аўдзеевіч, быў актывістам калектывізацыі і адным з першых камунараў у раёне, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны[1].
Скончыў пяць класаў Карэбскай няпоўнай сярэдняй школы, курсы трактарыстаў пры Дрыбінскай МТС (1947), курсы механізатараў у Буйнічах. Праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі ў Туркестанскай ваеннай акрузе (1949—1952)[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1947 годзе трактарыстам калгаса «Авангард», з 1954 года — брыгадзір Дрыбінскай МТС, з 1955 года — трактарыст калгаса «Шлях Ілліча» (з 1960 года — саўгаса «Дрыбінскі»). Член КПСС з 1966 года.
За кароткі тэрмін Аляксандр Байкоў стаў высакакласным спецыялістам і перадавіком вытворчасці. За змену апрацоўваў больш за 11 гектараў мяккага ворыва. Першым у калгасе стаў прыкатываць глебу, а вызначыўшы ступень нагрузкі трактара, агрэгатаваў адразу некалькі глебаапрацоўчых машын. Па выніках 1973 года на яго рахунак залічылі 2300 га ўмоўнага ворыва пры абавязацельстве ў 1800 га і плане ў 1110 га.
У 1973 годзе механізатар А. А. Байкоў узараў больш за 3 тысяч гектараў зямлі[1]. За гэта дасягненне, а таксама за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў 12 снежня 1973 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання ў 1974—1979 гадах. Член Рэвізійнай камісіі Горацкага райкама КПБ і партыйнага бюро саўгаса «Дрыбінскі» ў 1981—1986 гг.
Выйшаў на пенсію ў 1989 годзе, разам з жонкай Еўфрасінняй Андрэеўнай пражывае ў Дрыбіне. Чацвёра сыноў Аляксандра Байкова таксама сталі механізатарамі[1].
Памёр 27 лютага 2023 года[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1971, 1973), медалём «За працоўную адзнаку» (1966), юбілейнымі медалямі. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік працуючай моладзі Беларускай ССР» (1981). У гонар 90-годдзя А. А. Байкову было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна» (2019)[3].
Зноскі
- ↑ а б в г Как сегодня на Могилёвщине живёт механизатор-легенда Архівавана 17 кастрычніка 2021. // Могилёвский областной исполнительный комитет, 30 красавіка 2021. (руск.)
- ↑ Памяти Байкова Александра Алексеевича Архівавана 28 лютага 2023.
- ↑ Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў стаў ганаровым грамадзянінам Дыбінскага раёна Архівавана 23 кастрычніка 2021. // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2 кастрычніка 2019. (бел.)
Літаратура
правіць- Байкоў Аляксандр Аляксеевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты.
- Байков Александр Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т.. — Мн.: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2020. — Т. 6, кн. 1: Могилевская область.. — С. 28. — 504 с. — ISBN 9789851112384.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 38. — 737 с. — 50 000 экз.