Аляксандр Андрэевіч Папкоў

Аляксандр Андрэевіч Папкоў (2 студзеня 1948, в. Шчэкатава, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Аляксандр Андрэевіч Папкоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 2 студзеня 1948(1948-01-02) (76 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 2 студзеня 1948 года ў в. Шчэкатава Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію; Вышэйшую партыйную школу. Кандыдат эканамічных навук. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый.

Уся працоўная дзейнасць непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. У 19 гадоў — галоўны аграном калгаса «Іскра» Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, у 24 гады — старшыня калгаса імя Андрэева Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У наступныя гады працы на Шклоўшчыне — першы намеснік старшыні, старшыня Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта, першы сакратар раённага камітэта КПБ. З 1996 па 1998 год — старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта. У 1998 годзе прызначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі. Працуючы з 2003 года на пасадзе Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працягваў займацца рашэннем стратэгічных задач аграрнай эканомікі, адраджэння вёскі, развіцця яе сацыяльнай сферы, курыраваў пытанні кадравай і рэгіянальнай палітыкі.

З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

11 кастрычніка 2016 года Прэзідэнт Беларусі прызначыў Аляксандра Папкова членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

правіць