Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Аляксандр Аркадзевіч Шлык (1 лістапада 1928, Мінск — 30 лістапада 1984) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі фотасінтэзу. Член-карэспандэнт АН СССР (1966). Доктар біялагічных навук (1963), прафесар (1965).
Аляксандр Аркадзевіч Шлык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1984 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біяхімія і біяфізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Уладзілен Лазаравіч Калер |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
З 1950 года ў Інстытуце біялогіі АН Беларусі.
З 1957 года загадчык лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1973 года дырэктар створанага на яе базе Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.
Аўтар навуковых прац па біягенезе пігментнага апарату фотасінтэзу.
Абгрунтаваў існаванне і высветліў асноўныя заканамернасці працэсу аднаўлення хларафілу, выявіў метабалічную гетэрагеннасць пігментаў. Паказаў, што хларафіл b сінтэзуецца з лабільных малекул хларафілу a; стварыў канцэпцыю цэнтраў біясінтэзу хларафілу і высветліў асноўныя прынцыпы іх функцыянавання.
Некаторыя працы Правіць
- Метод меченных атомов в изучении биосинтеза хлорофилла. Мн., 1956
- Метаболизм хлорофилла в зеленом растении. Мн., 1965
- Chlorophyle biosynthesis in etiolated and greening leaves // Advamces in Photosynthesis Research. The Hague, 1984
Зноскі
- ↑ а б Шлык Александр Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі Правіць
- Людзі беларускай навукі: Член-корреспондент АН СССР А. А. Шлык. Воспоминания современников. — Мн., 2005. (руск.) // Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі