Аляксандр Арсенавіч Калікінскі
Аляксандр Арсенавіч Калікінскі (руск.: Александр Арсеньевич Каликинский; 13 кастрычніка 1915, вёска Закабякіна, Любімскі раён, Яраслаўская вобласць, Расія — 1993) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1979). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980).
Аляксандр Арсенавіч Калікінскі | |
---|---|
руск.: Александр Арсеньевич Каликинский | |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1993 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1978) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1947 годзе, дзе працаваў да 1991 года (у 1955—1965 гадах дэканам агранамічнага факультэта, у 1966—1971 гадах дэканам факультэта аграхіміі і глебазнаўства, з 1973 года загадчык кафедры аграхіміі).
Навуковая дзейнасць
правіцьНа базе праблемнай лабараторыі харчавання раслін вёў даследаванні па спосабах унясення ўгнаенняў. На аснове гэтых даследаванняў камісіяй Прэзідыума Савета Міністраў СССР па пытаннях аграпрамысловага комплексу прынята пастанова па арганізацыі вытворчасці машын і прыстасаванняў для ўнясення мінеральных угнаенняў лакальным спосабам.
Аўтар больш 100 навуковых прац пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах. На ВДНГ удастоены сярэбранага медаля за экспанат «Эфектыўнасць стужачнага ўнясення мінеральных угнаенняў».
Узнагароды і памяць
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), «Знак Пашаны» (1966), трынаццаццю медалямі ( у т. л. медаль «За баявыя заслугі»[1]), трыма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка на чацвёртым вучэбным корпусе БДСГА.
Асноўныя публікацыі
правіць- Локальное внесение минеральных удобрений. — Мн.,1976 (у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.»(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
правіць- Калікінскі Аляксандр Арсенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Калікінскі Аляксандр Арсенавіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 548.
- Калікінскі Аляксандр Арсенавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 446.