Аляксандр Барэйка

Аляксандр Барэйка (1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Чайка».[1]

Аляксандр Барэйка
Дата нараджэння 1927
Месца нараджэння
Бацька Аляксандр
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1927 г. у в. Малы Сялок Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (Любчанскі раён Маладзечанскай вобласці БССР). Вучыўся ў Наваградскай настаўніцкай семінарыі, у 1945 г. скончыў Навагрудcкую педагагічную навучальню, потым паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

У 1946 г. спрычыніўся да стварэння падпольнай арганізацыі «Чайка», якая ставіла за мэту змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Быў кіраўніком групы пры Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, а потым намеснікам кіраўніка Цэнтру Беларускага Вызваленчага Руху. У 1947 годзе вучыўся на другім курсе інстытута. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. «Чайка» таксама была дэканспіраваная: некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі.

Аляксандр Барэйка быў арыштаваны органамі МДБ БССР 30 мая 1947 г. і засуджаны ваенным трыбуналам войскаў МУС Баранавіцкай вобласці 18 кастрычніка 1947 г. паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР (цывільная здрада СССР і антысавецкая агітацыя) да 25 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і канцлагерах Магаданскай вобласці. Вызвалены ў 1956 г. на падставе рашэння камісіі Вярхоўнага Савету СССР.

Далейшы лёс не вядомы.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154753.html Біяграфія Аляксандра Барэйкі

Літаратура

правіць
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі

правіць