Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка

(Пасля перасылкі з Аляксандр Боечка)

Алякса́ндр Дзмі́трыевіч Боечка (нар. 1965, у Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці УССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2012-2013).

Аляксандр Дзмітрыевіч Боечка
Сцяг старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг
2 жніўня 2012 — 2 лістапада 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Ігар Рачкоўскі
Пераемнік Леанід Мальцаў
Нараджэнне 1965(1965)
Наваград-Валынскі раён, Жытомірская вобласць, УССР
Адукацыя Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча
Акадэмія Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі
Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг Беларусі Беларусь
Званне палкоўнік
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

У 1986 скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ.

З 1986 года ў органах пагранічнай службы.

Два з паловай года служыў у Афганістане. Па яго словах, выклікаўся добраахвотнікам. Трапіў туды адразу пасля Тбіліскага вучылішча. Камандаваў узводам і батарэяй.

Cлужыў у Гродзенскім і Лідскім пагранатрадзе.

Да прызначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння - начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела - сакратаром калегіі ДПК.

2 жніўня 2012 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.[1]

2 лістапада 2013 быў вызвалены з пасады.[2]

Узнагароды правіць

  • Ордэн Чырвонага Сцяга
  • Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
  • Медаль «За баявыя заслугі»
  • Медаль «За бездакорную службу» I ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» II ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Зноскі

Спасылкі правіць