Аляксандр Георгіевіч Трыфанаў

беларускі цеплафізік

Аляксандр Георгіевіч Трыфанаў (нар. 12 верасня 1951, Верхняя Салда, Свярдлоўская вобласць, Расія) — беларускі цеплафізік. Доктар тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005), прафесар.

Аляксандр Георгіевіч Трыфанаў
Дата нараджэння 12 верасня 1950(1950-09-12)[1][2] (74 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1994)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Фізіка», 1972), Інстытут праблем энергетыкі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі», 1980; дактарантура, 1993).

Працуе ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны НАН Беларусі (з 1977, загадчык лабараторыі мадэлявання нелінейных працэсаў у энергетыцы, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце), адначасова ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2000, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: аднаўляльныя крыніцы энергіі; камп’ютарнае мадэляванне працэсаў пераносу для энергетычных аб’ектаў і экалагічных сістэм; бяспека энергетычных установак.

Узнагароды

правіць

Ганаровыя граматы НАН Беларусі (2010, 2012).

Бібліяграфія

правіць
  • Математическое моделирование переноса неоднородных сред с подвижной межфазовой границей в тепломассообменных элементах энергоустройств : диссертация … доктора технических наук : 01.04.14 : защищена 22.11.1993 : утверждена 16.04.1994 / Трифонов Александр Георгиевич. — Минск, 1993.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Савік М. П. Трыфанаў Аляксандр Георгіевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 8. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Трифонов Александр Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 266.