Аляксандр Жукоўскі
Аляксандр Жукоўскі (1926 — 8 лістапада 1973) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]
Аляксандр Жукоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 1973 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1926 г. у в. Залессе Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (зараз Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). Вучыўся ў школах Залесся і Жыровічаў. Пасля Другой сусветнай вайны паступіў у Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум.
Падчас навучання ў тэхнікуме ў 1946 г. далучыўся да беларускай падпольнай арганізацыі «Чайка», якая ставіла за мэту змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі.
У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. «Чайка» таксама была выкрытая: з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйнай памылкі. Аляксандр Жукоўскі быў арыштаваны ў тым жа годзе і засуджаны ваенным трыбуналам да 6 гадоў савецкіх канцлагераў. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і Оршы, потым у канцлагеры № 2 у Інце (Комі АССР).
У 1953 г. вызваліўся і вярнуўся ў родную вёску Залессе. Завочна закончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў аграномам у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме.
Памёр 8 лістапада 1973 г., пахаваны на вясковых могілках у в. Залессе.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154793.html Біяграфія Аляксандра Жукоўскага
Літаратура
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.