Аляксандр Калінікавіч Світыч

Аляксандр Калінікавіч Сві́тыч (27 сакавіка 1890, Магілёўская губерня — 17 жніўня 1963) — беларускі гісторык праваслаўнай царквы, выдавец і публіцыст.

Аляксандр Калінікавіч Світыч
Дата нараджэння 27 сакавіка 1890(1890-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1963(1963-08-17) (73 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык царквы, выдавец, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень магістр багаслоўя[d]
Альма-матар

Скончыў у 1912 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Магістр багаслоўя. Выкладаў багаслоўе ў Віленскай духоўнай семінарыі, потым у Варшаўскім універсітэце. У 1920—1930-я гады супрацоўнічаў з рускамоўнымі выданнямі Варшавы, Вільні, Львова. У 1930—1933 гадах выдаваў у Варшаве часопіс «В ограде Церкви». Абараняў пазіцыі праваслаўя ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, выступаў супраць гвалтоўнай паланізацыі праваслаўных, закрыцця і разбурэння праваслаўных святынь.

У 1936—1939 гадах у духоўнай кансісторыі Гродзенскай праваслаўнай епархіі, сакратар епіскапа Савы (Саветава). Са жніўня 1939 года да ліпеня 1944 года ў духоўнай кансісторыі Варшаўскай епархіі.

Пасля Другой сусветнай вайны жыў у ЗША, куды вывез свае гістарычныя матэрыялы.

Творы правіць

  • Православная Церковь в Польше и её автокефалия // Православная Церковь на Украине и в Польше в XX столетии. 1917—1950 гг. М, 1997.

Літаратура правіць