Аляксандр Канопка

Аляксандр Канопка (3 траўня 1787, Скалодычы (зараз напэўна Скоўдзічы) каля Слоніма — 23 красавіка 1831, Пултуск) — літоўскі, польскі і французскі ваенны дзеяч. Прадстаўнік роду Канопак гербу Навіна.

Аляксандр Канопка
герб «Навіна»
герб «Навіна»
Дата нараджэння 3 мая 1787(1787-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1831(1831-04-23) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Адольф Канопка[d]
Жонка Teresa Muchowicz[d] і Канстанцыя з Сухадольскіх[d]
Грамадзянства
Род войскаў кавалерыя
Званне палкоўнік
Камандаваў 1-ы ўланскі полк
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна залаты крыж ордэна Virtuti Militari

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 траўня 1787 года ў радавым маёнтку Канопкаў у Скалодычах (зараз напэўна Скоўдзічы) каля Слоніма. Згодна польскага біяграфічнага слоўніка, Аляксандр Канопка быў сынам брыгаднага генерала Яна Канопкі, але ж, сыходзячы з датаў народзінаў абодвух, прыведзеных у тым жа слоўніку, лагічней выказаць здагадку, што Аляксандр прыходзіўся Яну малодшым братом (іначай выходзіць, што Аляксандр нарадзіўся ў сям’і Яна, калі таму было 10 год). Тым болей, ва ўспамінах Юзафа Эмануэля Працлаўскага, ўзгадана, што ў бацькоў Яна, акрамя яго, было 3 сыны і 3 дачкі.

Аляксандр Канопка з наймалодшых год прысвяціў сябе ваеннай службе. Браў удзел у напалеонаўскіх войнах. Адзначыўся ў Іспаніі, дзе даслужыўся да капітана надвіслянскіх шэвалежэр-лансьераў[pl] захапіў два штандара ў бітве пад Альбуэрай[fr] 16 траўня 1811 года, за што быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага Легіёна.

Пасля адрачэння імператара Напалеона і ўтварэння Каралеўства Польскага, перайшоў на рускую службу ў польскай арміі як капітан 4-м палку ўланаў[pl]. У 1819 годзе прызначаны маёрам у 1-ы ўланскі полк[pl], у 1830 годзе — падпалкоўнік у тым жа палку, з якім дыслакаваўся спачатку ў Лукаве, пазней у Уладаве Люблінскага ваяводства.

Прытрымліваўся ідэі незалежнасці ад Расійскай Імперыі, належаў да праціўнікаў тыранскіх метадаў, якімі карыстаўся вялікі князь Канстанцін[ru]. З выбухам паўстання 1830—1831 гадоў перайшоў разам са сваім палком (неўзабаве прызначаны палкоўнікам) на бок інсургентаў. Аляксандр меў добрыя арганізацыйныя здольнасці, вызначаўся прадбачлівасцю і адвагай, што неўзабаве прадэманстраваў. Падчас бітвы пад Ліўцам[pl] 13 красавіка 1831 года разбіў цэлую брыгаду расійскай кавалерыі, дзе быў лёгка паранены ў галаву і трапіў у пултускі шпіталь. За гэтае сражэнне, 17 красавіка 1831 года ўзнагароджаны Залатым крыжом Virtuti Militari.

Падчас лячэння ў шпіталі захварэў на халеру і памёр 23 красавіка 1831 года. Пахаваны на пултускіх могілках.

Сям’я правіць

Аляксандр Канопка быў жанаты з Канстанцыяй Сухадольскай, з якой меў двух дачок: Тэадору, жонку Яна Слівоўскага, і Аляксандру Вінцэнту, жонку Генрыка Асецкага. Сваяк Юліі Канопкі.

Літаратура правіць

  • Чырвінскі В. Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі, 2019.
  • Polski Słownik biograficzny (PSB), 1967-68. T.XIII, s. 564-565.