Ян Канопка (27 снежня 1777 г. у Скалодычах (цяпер напэўна Скоўдзічы) каля Слоніма - 20 снежня 1814 г. у Дубраўцы каля Слоніма) — літоўскі, польскі і французскі ваенны дзеяч. Прадстаўнік роду Канопак гербу Навіна.

Ян Канопка
Палкоўнік 7-га вісляндскага палка шэвалежэр-лансьераў разам з адным са старэйшых афіцэраў. Малюнак Яна Хельмінскага
Палкоўнік 7-га вісляндскага палка шэвалежэр-лансьераў разам з адным са старэйшых афіцэраў. Малюнак Яна Хельмінскага
Навіна
Навіна
Дата нараджэння 27 снежня 1777(1777-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1814(1814-12-20) (36 гадоў)
Месца смерці
Бацька Францішак Канопка
Маці Ганна дэ Кандэ[d]
Грамадзянства
Род войскаў Кавалерыя
Гады службы 1792 - 1814
Званне Брыгадны генерал
Камандаваў

7-мы вісляндскі полк шэвалежэр-лансьераў

3-ці полк шэвалежэр-лансьераў Імператарскай Гвардыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Барон Імперыі

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць»Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць»
У адстаўцы 1814

Біяграфія правіць

Ян Канопка нарадзіўся ў сям'і Францішка Канопкі, маёра войска Рэчы Паспалітай, і Ганны, далёкай сваячкі прынцаў Кондэ. У 1792 г. ва ўзросце 14 год паступіў на ваенную службу, стаў падпаручнікам другога ўланскага палка 8-ай украінскай кавалерыйскай брыгады Нацыянальнай Кавалерыі генерала Макраноўскага і біўся ў вайне 1792 года. Вызначыўся пры Барушкаўцах і ў бітве пад Зяленцамі, за якую быў узнагароджаны. Падчас паўстання Касцюшкі служыў паручнікам, вызначыўся пры абароне Варшавы, сражаўся ў бітве пад Мацяёвіцамі, дзе быў паранены. Пасля правалу паўстання эміграваў у Францыю і запісаўся добраахвотнікам у рэспубліканскую армію, дзе трапіў шараговым у 1-ы гусарскі полк.

З 1796 года сью-лейтэнант. Праз сяброўства з капітанам Сулкоўскім у Валезе прадстаўлены генералу Банапарту, які назначыў Яна лейтэнантам у легіён Ламбардыі. 4 лютага 1797 вызначыўся пры захопе аўстрыйскай батарэі пад Феанцыяй, 20 красавіка пераведзены капітанам у 1-й грэнадзёрскі батальён Польскіх лёгіёнаў. У 1798 годзе пад камандванне генералаў Шапіёнэ і Макдональда ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Неапалітанскага Каралеўства, у складзе Легіёна генерала Княжэвіча вызначыўся ў бітве пры Чывіта-Кастэлана, 17-19 чэрвеня біўся на рацэ Трэбіі, дзе атрымаў параненне. Сражаўся і вызначыўся пры Боска, Нові і Расільёнэ, дзе на чале 150 легіянераў захапіў аўстрыйскую пазіцыю, якую ахоўваў гарнізон з 2000 салдатаў.

У 1800 годзе біўся пры Хойштадце пад камандваннем генерала Маро. З 20 ліпеня гэтага года - шэф батальёну, адзначыўся пры Гагенліндэне, пасля заключэння перамір'я служыў у Італіі.

Перайшоў у польскую кавалерыю генерала Ражнецкага 21 студзеня 1802 года ў чыне шэфа швадрона. З 1805 па 1806 год знаходзіўся ў Італіі і Неапалітанскім Каралеўстве пад камандваннем прынца Багарнэ, дзе адзначыўся пры Кастэль-Франка. Ваяваў падчас пруска-польскай кампаніі 1807 года, 1 сакавіка прызначаны маёрам 5-га палка конных стральцоў Княства Варшаўскага. Удзельнічаў у бітвах пры Тчэве, Гутштадце, Гейльсберге, а таксама пры Фрыдландзе ў чэрвені наступнага года, дзе конныя стральцы Турно захапілі мноства палонных і 6 гармат, за што ўзнагароджаны рыцарскім крыжом ордэна Ганаровага легіёна. Прымаў удзел у аблозе Данцыга. 15 ліпеня 1807 года прызначаны палкоўнікам Вісленскага палка шэвалежэр-лансьераў.

У 1808 годзе Канопка разам са сваім палком пераведзены ў Іспанію, дзе ўдзельнічаў у задушэнні іспанскага паўстання за незалежнасць, прымаў удзел у аблозе Сарагосы, біўся пры Тудэле і Малене. Іспанскія партызаны празвалі яго полк "пякельнымі піканосцамі" (ісп. «los infernos picadores»). У гэтым жа годзе ўзнагароджаны камандорскім крыжом Ганаровага легіёна. Застаны нечаканым нападам іспанцаў ў баі пры Лос Йебенэс 28 сакавіка 1809 года, ён і яго людзі здолелі выбрацца з пасткі, але палкавы штандар быў страчаны, што было страшэнным сорамам для палка. Аднак праз некалькі дзён ён атрымаў перамогу ў бітве пры Сьюдад-Рэаль. Пасля быў адазваны ў Парыж, перадаўшы камандванне палком шэфу швадрона Руцці.

У лістападзе наступнага года ў бітве пры Аканьі яго атрад вызначыўся, узяўшы ў палон некалькі тысяч іспанскіх салдат і захапіўшы 5 знамёнаў. Канопка таксама вызначыўся ў бітве пад Альбуэрай 16 траўня 1811 года, знішчыўшы брытанскую брыгаду Джона Колбарна. Пад смяротныя ружбовыя залпы англічан, што знаходзіліся на вяршыні, шэвалежэры Канопкі з пікамі наперавес падняліся па схіле і врубіліся ў карэ, учыніўшы лютую і хуткую разню - праз некалькі хвілін з 1600 салдат Колбарна 1300 былі забітыя або параненыя, а пяць брытанскіх штандараў захоплены. Прызначаны ў брыгадныя генералы 6 жніўня 1811 года неўзабаве пасля гэтай падзеі і назначаны адказным за падрыхтоўку нанова сфарміраваных французскіх шэвалежэр-лансьерскіх палкоў. У тым жа годзе пажалаваны тытулам барона Імперыі. Ён працягваў несці службу у арміі Андалусіі да канца года.

27 студзеня 1812 года Канопка быў пераведзены ў 1-ы полк шэвалежэр-лансьераў Імператарскай Гвардыі маёрам. 5 ліпеня 1812 года, пасля пачатку вайны з Расіяй ён быў пастаўлены на чале 3-га гвардзейскага палка шэвалежэр-лансьераў. Праз няўдалыя і занадта самаўпэўненыя рашэнні атакаваны ў Слоніме войскамі генерала Чапліца. Адны крыніцы кажуць, што ён занадта доўга прабыў у Слоніме з мэтай падрыхтоўкі добраахвотнікаў, а іншыя кажуць, што ён вырашыў атакаваць колькасна пераўзыходзячыя сілы. Большасць яго людзей трапілі ў палон, а астатнія рассеяны. Сам Канопка паранены пікай трапляе ў палон да рускіх, якія адпраўляюць яго ў Санкт-Пецярбург, а затым - у Херсон, дзе генерал моцна захварэў. Вярнуўшыся з палону ў ліпені 1814 г., ён атрымаў камандаванне 1-й кавалерыйскай брыгадай Каралеўства Польскага, але, з-за падарванага раненнямі і стомленасцю здароўя, памёр 20 снежня ў вёсцы пад Слонімам.

Сваяк Аляксандра Канопкі і брат Юліі Канопкі.

Памяць правіць

Вуліца Яна Канопкі ў Дняпры

Літаратура правіць

  • H. P. Kosk, Generalicja polska, t. 1, Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków 1998
  • Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. БЕЛАРУСЬ У ХІХ–ХХІ СТАГОДДЗЯХ: ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ ТРАДЫЦЫІ І НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРАЦЭСЫ. Зборнік навуковых артыкулаў
  • Georges Six (préf. commandant André Lasseray), , t. 2, Paris, Georges Saffroy Éditeur, 1934.
  • Чырвінскі В. Беларусь у войнах Расiйскай iмперыi. Асобы i падзеi, 2019.
  • Dundulis B. Napoleon et la Lituanie en 1812, 1940.

Спасылкі правіць