Аляксандр Карпавіч Болбас

Аляксандр Карпавіч Болбас (1911, Слабодка, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць[1] — 2008) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Аляксандр Карпавіч Болбас
Дата нараджэння 28 лістапада 1911(1911-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 2008(2008-06-07) (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў бранетанкавыя войскі
Гады службы 19331958 (з перапынкам)
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Аляксандр Болбас нарадзіўся 28 лістапада 1911 года ў сяле Слабодка (цяпер — Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і[2]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1929 годзе ўступіў у калгас. З 1930 года працаваў грузчыкам на станцыі Брожа Бабруйскага леспрамгаса. У верасні 1933 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, праходзіў службу курсантам палкавой школы, пасля механікам-кіроўцам танка. У 1935 годзе быў дэмабілізаваны, паступіў у савпартшколу ў Мінску. Скончыўшы яе, быў накіраваны ў Бабруйск, быў старшынёй завадскога працоўнага камітэта чарапічнага завода. У 1937 годзе Болбас паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску[1], дзе правучыўся два гады, пасля чаго паўторна быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне[1], пасля служыў у Беларускай ваеннай акрузе[3].

Удзельнічаў у баях 1941 года ў Беларускай ССР, абароне Мінска, Бабруйска, Рагачова, Магілёва[1], Смаленскай бітве, бітве за Маскву, Сталінградскай бітве, вызваленні Данбаса і Украінскай ССР, Курскай бітве. Да восені 1943 года капітан Аляксандр Болбас быў намеснікам камандзіра мотастралковага батальёна па палітчастцы 11-й мотастралковай брыгады 10-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[3].

Група разведчыкаў батальёна на чале з Болбасам атрымала задачу фарсіраваць Дняпро і правесці разведку сіл праціўніка[1]. Нягледзячы на масіраваны варожы агонь, 12 выведнікаў пераправіліся праз раку. У схватцы за найблізкае сяло Болбас выратаваў радыста і рацыю, застрэліў трох варожых салдат з пісталета. Далейшае прасоўванне групы Болбаса да сяла Балыка было было спынена магутным агнём праціўніка з вышынь, якія размяшчаліся ў 500—700 метрах ад ракі. Група адбіла 4 нямецкія контратакі, даўшы тым самым магчымасць савецкім падраздзяленням паспяхова фарсіраваць Дняпро. Падмацаванні разам з групай Болбаса занялі вышыні і сяло Балыка. 24 — 29 верасня 1943 група Болбаса адбіла 9 нямецкіх контратак, знішчыўшы каля 700 салдат і афіцэраў ворага[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць» капітан Аляксандр Болбас быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2786[3][4].

Удзельнічаў у вызваленні Кіева і Правабярэжнай Украіны, Эстонскай, Латвійскай і Літоўскай ССР. Удзельнічаў у баях на 1-м, 2-м, 3-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. У студзені 1945 года ён быў накіраваны на вучобу ў маскоўскую акадэмію бранетанкавых войскаў, якую скончыў у 1947 годзе. Быў накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, быў намеснікам камандзіра батальёна танкавага вучылішча ў Крывым Рогу, пасля там жа быў начальнікам Дома Афіцэраў, затым знаходзіўся на той жа пасадзе ў Чаркасах, быў таксама намеснікам камандзіра курсанцкага батальёна Кіеўскага танкасамаходнага вучылішча, намеснікам камандзіра танкавага палка па палітычнай частцы, намеснікам начальніка танкавага завода ў Харкаве. У 1958 годзе ў званні падпалкоўніка выйшаў у адстаўку[1]. Працаваў начальнікам дрэваабдзелачнага камбіната АН УССР. У 1973 годзе выйшаў на пенсію, працаваў старэйшым інжынерам Інстытута электрадынамікі. Займаўся грамадскай дзейнасцю. Пражываў у Кіеве, памёр 7 чэрвеня 2008 года. Пахаваны на кіеўскіх могілках «Беркаўцы»[3].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[3]. Ганаровы грамадзянін горада Грабёнкі ў Палтаўскай вобласці[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Болбас Александр Карпович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  2. Болбас А.С. на сайте biograph-soldat.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2012. Праверана 4 красавіка 2012.
  3. а б в г д е Аляксандр Карпавіч Болбас на сайце «Героі краіны»
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382