Аляксандр Мітрафанавіч Бондараў
Аляксандр Мітрафанавіч Бондараў (30 мая 1923, Нікалаеўка, Похвістнеўскі раён Самарскай вобласці — 9 ліпеня 1996, Тальяці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, малодшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза[1].
Бондараў Аляксандр Мітрафанавіч | |
---|---|
руск.: Александр Митрофанович Бондарев | |
Дата нараджэння | 30 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1996 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1953 |
Званне | малодшы лейтэнант |
Часць | 520-ы стралковы полк |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | выкладчык |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Беларус. Скончыў сярэднюю школу.
У войску з 1941 года. У 1942 годзе скончыў Куйбышаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча.
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 1 і 2 Украінскіх франтах[1]. Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі і Германіі. Двойчы быў паранены.
У 1947 годзе скончыў курсе ўдасканалення афіцэрскага складу. Член КПСС з 1946 года. У 1953 годзе па стане здароўя звольнены з Чырвонай Арміі[1].
У 1954 годзе скончыў Куйбышаўскі педагагічны інстытут[1], працаваў у сярэдняй школе ў Похвістневе, затым выкладаў у Тальяці у ПТВ.
Памёр у 1996 годзе. Пахаваны на Баныкінскіх могілках Тальяці.
ПодзвігПравіць
У канцы верасня 1943 года 167-я стралковая дывізія, у якой служыў Бондараў выйшла да Дняпра. Бондараў ўзначаліў перадавы атрад салдат, з якімі захапіў востраў у плыні ракі. У ноч на 27 верасня атрад Бондарава пераправіўся на правы бераг і ў рукапашнай сутычцы захапіў перадавыя акопы праціўніка[1].
Пры падтрымцы танкаў немцы перайшлі ў контратаку, але атрад Бондарава паспяхова адбіў і яе, і шэсць наступных, знішчыўшы пры гэтым 7 танкаў.
У лістападзе 1943 года Аляксандр Бондараў прымаў удзел у вызваленні Кіева. Ён на чале ўзвода аўтаматчыкаў танкавым дэсантам з боем прабіліся ў тыл суперніка і зладзілі засаду на дарозе Кіеў — Васількоў — Фастаў, па якой адступалі часткі вермахта. У ходзе бою было знішчана да 300 салдат праціўніка і калона аўтамашын, было ўзята ў палон каля 500 салдат.
Званне Героя Савецкага Саюза А. М. Бондараву прысвоена 10 студзеня 1944 «за адвагу, гераізм і умелае камандаванне падраздзяленнямі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева»[2].
УзнагародыПравіць
- Медаль «За баявыя заслугі»;
- 6 іншых медалёў;
- Ордэн Аляксандра Неўскага;
- Герой Савецкага Саюза.
ПамяцьПравіць
Ганаровы грамадзянін Похвістнеўскага раёна Самарскай вобласці.
Зноскі
- ↑ а б в г д Бондарев Александр Митрофанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
ЛітаратураПравіць
- Бондараў Аляксандр Мітрафанавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 88. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- В. П. Россовский «Золотые Звезды Оренбуржья». Биографический справочник. Челябинск, Южно-Уральское книжное издательство, 1989. — 512 с. Стр. 66-67.
- Бондараў Аляксандр Мітрафанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 56. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
СпасылкіПравіць
- История Оренбуржья: земляки
- Почётные граждане Похвистневского района(недаступная спасылка)