Аляксандр Міхайлавіч Валковіч

Аляксандр Міхайлавіч Валковіч (5 лістапада 1950, Брэст, СССР) — беларускі пісьменнік, журналіст, аўтар раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс».

Аляксандр Міхайлавіч Валковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 лістапада 1950(1950-11-05) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
a-volk.by

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 лістапада 1950 года ў горадзе Брэсце ў сям’і вайскоўца. Бацькі родам з вёскі Асмолавічы Магілёўскай вобласці, з саслоўя сялян і салдат. Дзед па маці Максім Кудлоў — кавалер чатырох салдацкіх крыжоў Св. Георгія, у Першую сусветную ваяваў пластуном-разведчыкам у арміі генерала Брусілава. Бацька, Міхаіл Ільіч Валковіч, — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан, сапёр, сувязіст, меў раненні і кантузіі, узнагароджаны ордэнамі і медалямі; пасля вайны працаваў у паштовым аддзяленні, потым — зампалітам Дамачаўскага касцёва-сухотнага санаторыя; памёр у 1976 годзе. Маці, Лідзія Іларыёнаўна (Казлова), 1923 года нараджэння, напачатку вайны рыла супрацьтанкавыя равы пад Магілёвам, затым перажыла акупацыю ў роднай вёсцы, адкуль ў 1943 годзе за выратаванне яўрэйскай сям’і была адпраўлена на прымусовую працу ў Германію, знаходзілася ў Нямеччыне, Аўстрыі, Італіі ў якасці прачкі нямецкага шпіталя. Вызвалена ў 1945 годзе амерыканскімі войскамі ў італьянскім горадзе Карціна-д-Ампеццо. Пасля вайны працавала ў розных месцах (прадаўцом у райпо і інш.), але асноўнае месца працы Лідзіі Іларыёнаўны да выхаду на пенсію — бібліятэка Дамачаўскай сярэдняй школы.

У 1956 годзе сям’я пераехала ў гарадскі паселак Дамачава Дамачаўскага раёна (цяпер Брэсцкага раёна) Брэсцкай вобласці, дзе і прайшлі дзяцінства і юнацтва Аляксандра. Аляксандр Валковіч вучыўся ў Дамачаўскай сярэдняй школе, якую таксама скончылі яго браты Уладзімір і Сяргей, сястра Галіна. Працоўную дзейнасць пачаў стывідарам Архангельскага марскога порта. Працаваў на сплаве, лесапавале на Поўначы і ў Сібіры. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў ваенным журналістам у армейскім друку ў Беларускай і Закаўказскай ваенных акругаў, групах войск у Польшчы і Германіі, Маскоўскай і Прыкарпацкай ваенных акругах.

Пасля звальнення ў запас працаваў у брэсцкай раённай газеце «Заря над Бугом», рэдагаваў газету цюменскіх нафтаздабытчыкаў «Нефтевик Коголыма». Арганізаваў першую газету толькі што створанай нафтавай кампаніі «Лукойл». Затым быў загадчыкам аддзела часопіса «СЭЗ Брест», публікаваўся ў вядучых рэспубліканскіх газетах Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

правіць

Аўтар кніг прозы «Зубр беловежский чугунный» (2007), «Берёза чёрная, берёза белая…» (2009), «Алеся. Беловежские сны» (2009), «Письма войны» (2010), «Лето красных лошадей» (2012). Аповесці, апавяданні, нарысы выходзілі ў часопісах «Советский воин», «Литературная Армения», «Няміга літаратурная», «Нёман», «Маладосць», «Полымя», інтэрнэт-часопісах «Русский переплёт», «Эрфольг», газеце «Русская Америка», у літаратурных альманахах Германіі і Аўстрыі, гучалі у перадачах Каліфарнійскага радыё.

Прозу Аляксандра Валковіча вылучае завостраны погляд на цяперашнія і мінулыя часы, спроба вызначыць, якія прычыны маральнага, духоўнага плана ўплываюць на няпростыя грамадскія праблемы. Яго героі — простыя людзі, розныя па прафесіі, але аднолькава цікавыя сваім неабыякавым стаўленнем да навакольнага свету.

Аўтар, рэдактар і ўкладальнік раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс», які выдаецца з мэтаў павесці размову аб традыцыйнай і сучаснай культуры Брэсцкага рэгіёна. Аляксандр Міхайлавіч стаў пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2013» у намінацыі «Краязнаўства» за серыю артыкулаў у альманаху «Астрамечаўскі рукапіс». Уручэнне дыплома І ступені і статуэткі «Залаты Купідон» адбылося на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі.

Лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў: інтэрнэт-часопіса «Русский переплёт» у намінацыі «Большая проза» — першае месца, Дыплом і Вялікі прыз за аповесць «Оберег» (2007), «Литературная Вена — 2008», конкурсу ваенных пісьменнікаў імя В. Карпава (2009).

Бібліяграфія

правіць
  • Зубр беловежский чугунный : дилогия / А. М. Волкович. — Брест: Альтернатива, 2007. — 163 с.
  • Алеся. Беловежские сны: повести и рассказы / А. М. Волкович. — Брест: Брестская типография, 2009. — 237 с.
  • Берёза чёрная, берёза белая…: повести, рассказы, очерки / А. М. Волкович. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 287 с.
  • Письма с войны / А. М. Волкович. — Брест: Брестская типография, 2010. — 226 с.
  • Лето красных лошадей : полесская элегия / А. М. Волкович. — Брест: Альтернатива, 2012. — 224 с.
  • Житная баба : повесть / А. М. Волкович // Наш современник. — 2012. — № 12. — С. 22—75.
  • Житная баба : повесть / А. М. Волкович // Нёман. — 2012. — № 6. — С. 3-64.
  • Бобровая вахта : повесть / А. Волкович // Нёман. — 2013. — № 3. — С. 3—34.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Апрелев, В. "Жытная баба в «Нашем современнике» / В. Апрелев // Заря. — 2013. — 11 апреля. — С. 19.
  • Гниломёдов, В. Я открыл для себя писателя… / В. Гниломёдов // Лето красных лошадей : полесская элегия / А. М. Волкович. — Брест: Альтернатива, 2012. — С. 3-4.
  • Крейдич, А. Вена, мирная, литературная / А. Крейдич // Брестский курьер. — 2008. — 11 декабря. — С. 7.
  • Крэйдзіч, А. У Заслаўе — з золатам! : [прэмію «Залаты купідон» атрымаў пісьменнік Александр Валковіч, заснавальнік і рэдактар альманаха «Астрамечаўскі рукапіс», за актыўны ўдзел у акцыі «Лета з добрай кнігай» уганарованы Зінаіда Дудзюк і Любоў Красеўская] / А. Крэйдзіч // Заря. — 2014. — 11 сентября. — С. 2.
  • Курец, А. «Наш кабинет напоминал штаб боевой связи»: [об авторском проекте «Письма войны»] / А. Курец // Белорусская нива. — 2010. — 30 июля.
  • Левчук, А. «Читаем» войну по письмам: [о новой книге брестского журналиста А. Волковича «Письма войны»] / А. Левчук // Знамя юности. — 2010. — № 45. — 5—11 ноября. — С. 6.
  • Лышэўскі, В. Па следзе прасвятой Багародзіцы: [пра кнігу А. Валковіча «Алеся. Беловежские сны»] / В. Лышэўскі // Народная трыбуна. — 2009. — 3 кастрычніка. — С. 11.
  • Моргулис, М. Земные тайны Александра Волковича / М. Моргулис // Лето красных лошадей : полесская элегия / А. М. Волкович. — Брест: Альтернатива, 2012. — С. 5-6.
  • Сманцар, В. Бяроза чорная, бяроза белая… / В. Сманцар // ЛіМ. — 2009. — 31 лістапада. — С. 6.
  • Хрестоматия патриотизма: [о книге «Письма войны» А. Волковича] // Наш край (Барановичи). — 2010. — С. 3.
  • Шапран, Ю. Быть верным себе [презентация книг А. Волковича «Берёза белая, берёза черная» и «Алеся, Беловежские сны» в Брестской областной библиотеке] / Ю. Шапран // Брестский курьер. — 2009. — 29 октября. — С. 9.
  • Шапран, Ю. З удзелам герояў нарысаў: [прэзентацыя кніг Аляксандра Валковіча ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Ю. Шапран // ЛіМ. — 2009. — 27 лістапада. — С. 2.
  • Эйснер, В. Обаяние осеннего стиля / В. Эйснер // Лето красных лошадей : полесская элегия / А. М. Волкович. — Брест: Альтернатива, 2012. — С. 7—8.

Спасылкі

правіць