Аляксандр Пятровіч Удодаў
Аляксандр Пятровіч Удодаў (нар. 19 снежня 1952, Гродна, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Аляксандр Пятровіч Удодаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
19 снежня 1952 (71 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 снежня 1952 года ў г. Гродне.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.
Прайшоў працоўны шлях ад брыгадзіра лакаматыўнага дэпо да начальніка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Выбіраўся ў склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дачку і сына.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)