Аляксандр Сямёнавіч Трухін

Аляксандр Сямёнавіч Трухін (нар. 22 лістапада 1953, г. Меднагорск, Арэнбургская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Сямёнавіч Трухін
Дата нараджэння 22 лістапада 1953(1953-11-22) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя, Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў і Віктар Іванавіч Анікін

Біяграфія правіць

Скончыў у 1977 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. А. Чантурыя, С. Д. Філімонаў, В. І. Анікін). У 19771979 гадах архітэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва; у 1979—1982 гадах загадчык сектара архітэктуры аддзела рабочай групы па стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту; у 19821988 гадах галоўны архітэктар праектаў у Дэпартамент знешніх сувязяў Беларускага Экзархата[1].

Член Саюза архітэктараў з 1987 года[1].

Творчасць правіць

 
Царква ў гонар Мінскага абраза Маці Божай у Чыжоўцы

Працы: помнік архітэктуры XIX ст.; былыя гандлёвыя рады ў г. Пружаны; царква ў гонар Мінскага абраза Маці Божай ў мікрараёне Чыжоўка (19931994); эскізны праект Свята-Богаяўленскай царквы ў мікрараёне Лошыца ў г. Мінску (2002[1]; не рэалізаваны, будуецца па іншым праекце), за ўзор была ўзятая царква ў Новым Свержані ў стылі беларускага барока[2].

Узнагароды правіць

Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на найлепшы архітэктурны твор года ў намінацыі «Установы аховы здароўя» за праект «Лячэбна-аздараўленчага цэнтра» (1995). Узнагароджаны Дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за праект царквы ў гонар Мінскага абраза Маці Божай у мікрараёне Чыжоўка (2000). Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Культавыя будынкі і збудаванні» за эскізны праект Свята-Богаяўленскай царквы ў Лошыцы (2003)[1].

Зноскі

  1. а б в г Трухин Александр Семёнович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Белорусская церковь в Лондоне номинирована на звание лучшего здания Европы

Літаратура правіць

  • Трухин Александр Семёнович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)