Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў
Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. 14 красавіка 1937, Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1974).
Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1937 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1971) |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Пасля сканчэння ў 1960 годзе БПІ працаваў у 1960—1973 гадах архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект». З 1973 года — загадчык кафедры, з 1983 года — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1988 кіраўнік архітэктурнай майстэрні «Белдзяржпраекта»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Член КПСС з 1965 года. Пражывае ў г. Мінск[2].
ТворчасцьПравіць
Аўтар спартыўнага комплексу Усесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (1978), жылога дома па вул. Чарвякова (1971) у Мінску, гасцініцы «Гарызонт» (1980)[1], 64-кватэрны жылы дом па вул. Савецкай (1979)[2] у Баранавічах, актавай залы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1962). У сааўтарстве выканаў гіраекты Мінскага Палаца спорту (1966), Палацаў спорту ў Чалябінску[ru] (1967), Валгаградзе[ru] (1974), Палаца культуры ў Салігорску (1968) і інш[1].
Вывучае праблемы развіцця архітэктуры мнагамэтавых відовішчных і спартыўных збудаванняў[1].
Аўтар больш 40 друкаваных публікацый, у т.л. манаграфій: «Архітэктура ўніверсальных відовішчна-спартыўных зал» (Мінск, 1980), «Архітэктура грамадскіх будынкаў Беларусі» (Мінск, 1985)[2].
УзанагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1966), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1966)[2].
БібліяграфіяПравіць
- Архитектура универсальных зрелищно-спортивных залов. Мн., 1980;
- Архитектура общественных зданий Белоруссии. Мн.. 1985.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Філімонаў Сяргей Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Филимонов Сергей Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
ЛітаратураПравіць
- Філімонаў Сяргей Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Филимонов Сергей Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.