Гандлёвыя рады «Бе́лыя ла́ўкі» — помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя ў Пружанах Брэсцкай вобласці. Пабудаваныя ў 1867 годзе з цэглы. Архітэктары — Міхайлоўскі і Савіч.

Гандлёвыя рады
Белыя лаўкі
52°33′22,20″ пн. ш. 24°27′20,84″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Места Пружаны
Архітэктурны стыль класіцызм з рысамі барока
Архітэктар Міхайлоўскі, Савіч
Дата заснавання 1867
Статус ахоўваецца дзяржавай
Матэрыял цэгла
Стан дзейны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Збудаваныя на месцы старых драўляных гандлёвых радоў паводле праекту гарадзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага і епархіяльнага архітэктара Т. Савіча. Першапачаткова мелі праезд ва ўнутраны дворык для падвозу і захоўвання тавараў[1].

Архітэктура правіць

 
Гандлёвая плошча перад Белымі лаўкамі, 1917

Помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя з рысамі барока і класіцызму. Цікавыя як рэдкі ўзор грамадзянскай манументальнай архітэктуры[1].

Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. 2 рады гандлёвых ячэек утвораныя масіўнымі аркадамі з абодвух падоўжных фасадаў. Насупраць інтэрвалаў паміж слупамі арак неглыбокія прамавугольныя нішы ў сценах, у якіх размешчаныя дзверы і вітрыны гандлёвых памяшканняў.

Колішні праезд пасярэдзіне падкрэслены трохпралётнымі рызалітамі, апрацаванымі пілястрамі і завершанымі фігурнымі франтонамі.

Зноскі

  1. а б Чантурия В. А. Архитектурные памятники Белоруссии. — Мн.: Полымя, 1982. — С. 41—42. — 30 000 экз.

Літаратура правіць

  • Архітэктурныя помнікі Пружаншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 39.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3.

Спасылкі правіць