Аляксандр Сяргеевіч Горны
Аляксандр Сяргеевіч Горны (нар. 27 чэрвеня 1988, Гродна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016), дацэнт (2020).
Аляксандр Сяргеевіч Горны | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1988 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2016) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2011). З 2018 года — дактарант Інстытута гісторыі HAH Беларусі.
З 2015 года выкладчык-стажор, старшы выкладчык, з 2018 года — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьСфера навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускага нацыянальнага руху ў XX ст., палітычная і канфесійная гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, гісторыя беларускай дыяспары, гісторыя паўсядзённасці.
Тэма кандыдацкай дысертацыі «Беларускія паланафільскія арганізацыі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Заходняй Беларусі (1921—1937 гг.)».
Аўтар біяграфічных нарысаў пра вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху: Аляксандра Цвікевіча, Аляксандра Каўша, Краўцова Макара, Вячаслава Багдановіча, Івана Карчынскага.
Член аддзела па кананізацыі святых Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Разам з расійскім гісторыкам Ігарам Барынавым адмініструе фэйсбук-суполку «Запісы беларусаведа»[1].
Укладальнік і рэдактар збору выбраных твораў беларускага царкоўнага дзеяча Вячаслава Багдановіча «Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (2019).
Разам з Андрэем Бучам апублікаваў пратаколы пасяджэнняў Народнага сакратарыяту БНР у серыі «Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі (Том ІІ, кніга 1)» (2021).
Выбраная бібліяграфія
правіць- Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі. — Гродна, 2014. — 147 с.
- Белорусское национальное движение в православных учебных заведениях Польши в 1920-х годах // Studia Białorutenistyczne. — 2016. — Vol. 10. — S. 39-53.
- Да пытання аб класіфікацыі беларускіх палітычных арганізацый у Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд // Беларускі гістарычны часопіс. — 2019. — № 9. — С. 3-8.
- «Беларуская санацыя» ў Польшчы (1928—1937): паміж канфрантацыяй і лаяльнасцю // Przegląd Środkowo-Wschodni. — 2019. — № 4. — С. 91-115.
- Перыядызацыя гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (1921—1939) // Беларуская думка. 2020. № 9. С. 48-55.
- Эдмунд Зуземиль и белорусское национальное движение в межвоенный период: новые документы / И. И. Баринов, А. С. Горный // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2020. — № 21. — С. 131—142.
- Месца Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў беларускім нацыянальным руху (1923—1938) // Беларуская думка. 2021. № 7. С. 72-77.