Аляксандр Фёдаравіч Сцякольнікаў

вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі

Аляксандр Фёдаравіч Сцяко́льнікаў[2] (нар. 9 кастрычніка 1952) — вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар.

Аляксандр Фёдаравіч Сцякольнікаў
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1952(1952-10-09)[1] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка плазмы і мікраэлектроніка
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Заворскла (Палтаўская вобласць, Украіна). У 1974 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (сучасы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). Застаўся працаваць у ім. У 1988—2001 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. У 1986—1987 гадах праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне фізікі плазмы ў Дэпартаменце інжынерных навук Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) і ў 1990—1992 гадах у Цэнтры атамнай фізікі Тулузскага ўніверсітэта (Францыя)[3]. Распрацаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.

Срод апублікаваных прац:

  • Граничное условие для электрического поля на движущейся поверхности раздела плазма — ионный пучок // Журнал технической физики, 1983, Т. 53, № 11;
  • Исследование динамики бесстолкновительного приэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Физика плазмы, 1991, Т. 17, вып. 12;
  • А. Ф. Стекольников, О. М. Иванов, А. Е. Переверзев, Д. В. Фещенко Моделирование кинетики газофазных реакций стимулируемого плазмой химического осаждения кремния из силана // Математическое моделирование, 4:2 (1992).
  • А. П. Автюшков, Б. И. Вальков, Ю. А. Родионов, А. Ф. Стекольников Исследование параметров аргоновой дуги с полым катодом // ТВТ, 28:1 (1990), 10-17.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сцяко́льнікаў Аляксандр Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 316. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, учёных, удостоенных почётных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук: 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. (руск.)