Аляксандр Юр’евіч

продак магнацкага роду Солтанаў
(Пасля перасылкі з Аляксандр Юр'евіч)

Аляксандр Юр’евіч (кан. XIV—пач. XV ст. — пасля 1454) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падскарбі земскі (зг. 1442—1454).

Аляксандр Юр'евіч
Herb Korczak.jpg
Герб «Корчак»
1-ы земскі падскарбі літоўскі
згадваецца ў 1442—1454
Папярэднік урад створаны
Пераемнік Солтан Аляксандравіч
 
Дзейнасць арыстакрат, дзяржаўны служачы
Род Солтаны
Дзеці Солтан Аляксандравіч, Андрэй Аляксандравіч Солтан, Іван Аляксандравіч Солтан[d], Юрый Аляксандравіч Солтан[d] і Міхаіл Аляксандравіч[d]

БіяграфіяПравіць

Звесткі пра пана Аляксандра Юр’евіча дужа скупыя. Магчыма, нашчадак або сваяк радных паноў вял. кн. Свідрыгайлы — Івана і Андрэя Валатовічаў. «Отчызнай» пана Андрэя ў 1433 годзе названа Загорава, браты ўжывалі пячаткі з гербам «Тры ўрубы» (пазней атоеснены з «Корчакам»), як і нашчадкі пана Аляксандра — Загораўскія, Солтаны і інш. Паны Іван і Андрэй Валатовічы запісаны ў памяннік Гарадзішчанскага манастыра, туды ж запісаны і «скарбнік земскі літоўскі пан Аляксандр», напэўна, тоесны Аляксандру Юр’евічу[1][2]. Згадваецца як земскі падскарбі магчыма ў 1442[3]-1443[1] (Аляксандр скарбны) і пэўна 14.9.1451-1454[3][1][4] (датавана без года; падскрабі земскі Аляксандр Юр’евіч), першы вядомы на гэтым урадзе.

Да пачатку XX ст. Загораўскаму манастыру належаў звон з надпісам: «з ласки Божіи я Олександро Юрьевичъ Загоровскій з жоною своею Настасію лѣта з тися придалиcмо сей звонъ къ монастыру въ Загоровѣ ку чти ку хвалѣ Пречистой Божіи Матери», — апісаны ў 1892 годзе[5]. Станам на 1908 год, надтрэснуты звон, вагой 12 пудоў 30 фунтаў, захоўваўся ў галоўнай бажніцы манастыра[6]. Дата на зване — 7000 год ад стварэння свету, адпавядае 1492 году, але не вядома наколькі пэўна яна пададзена апісаннем 1892 года, да цяперашняга часу звон не захаваўся.

Паводле надпісу на зване, трымаў маёнтак Загорава, быў жанаты з Настассяй невядомага паходжання. З пасляння да Папы Сікста IV ад 1476 года вядомы сыны пана Аляксандра — Міхаіл з Загорава, Андрэй з Папорцяў[lt], Солтан і Іван, з іншых крыніц вядомы сын Юрый і бязыменная дачка, жонка Багдана Храптовіча[1].

У сучаснай гістарыяграфіі Аляксандра Юр’евіча і частку яго нашчадкаў далучаюць да роду Солтанаў, але самі так зваліся толькі нашчадкі Солтана Аляксандравіча.

 
 
 
 
 
Міхаіл
 
Багдан
 
Пётр
 
ЗАГОРАЎСКІЯ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
Дзмітр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй
 
 
Настасся
 
 
 
 
 
 
Лука
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
NN дачка
 
 
 
 
 
 
Давід
 
 
 
 
Аляксандр Юр’евіч
 
 
Солтан-Аляксандр
 
Аляксандр
 
Іван
 
 
Яраслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
NN дачка
 
 
 
 
 
 
Даніла
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
Богуш
 
 
Рыгор
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
NN дачка
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
 
 
 
 
 
 


Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Пятраўскас, 2014, с. 298
  2. Pomianyk of Horodyshche… p. 13.
  3. 3,0 3,1 ЭнцВКЛ, 2005, с. 620
  4. Литовская метрика / Ин-т истории Литвы. — Вильнюс : Mokslo ir enciklopediju leidykla, 1993 — 25 Книга записей (1387—1546) — Подгот.: Д. Антанавичус, А. Балюлис. — 1998. — 460 с. — № 46, С. 112—113.
  5. Девятисотлетие православия на Волыни. 992—1892 г. — Житомир, 1892. — Ч. 1. — С. 107.
  6. Денисов Л. И. Православные монастыри Российской империи. — М., 1908. — С. 160.

ЛітаратураПравіць

  • Pomianyk of Horodyshche [Text] / The University of Manitoba. Department of Slavic studies. — Winnipeg : The Ukrainian of Manitoba press, 1962 . — (Radings in Slavic literature ; 2). Part 1 : A.D. 1484 / The University of Manitoba. Department of Slavic studies; ed. J. B. Rudnyckyj. — 1962. — 54 p.
  • Вяроўкін-Шэлюта У. Солтаны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 620. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. — М.: «Индрик», 2015. — 712 с., ил. ISBN 978-5-91674-366-1.
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Перакл. з літоўск. А. Мікус; Навук. рэд. М. Макараў.. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-006-2.