Іван Аляксандравіч Солтан
Іван Аляксандравіч Солтан (пасля 1520[1] — паміж 8.5.1572 і 20.9.1577[1]) — дзяржаўца ляхавіцкі (1561—1567), дзяржаўца астрынскі (з 1567), маршалак гаспадарскі (зг. 1572).
Іван Аляксандравіч Солтан | |
![]() | |
Дзейнасць | дзяржаўны служачы |
---|---|
Нараджэнне | не раней за 1520 |
Смерць | не раней за 8 мая 1572 і не пазней за 20 верасня 1577 |
Дынастыя | Солтаны |
Бацька | Аляксандр Солтанавіч[d] |
З магнацкага роду Солтанаў, сын Аляксандра Аляксандравіча (Солтанавіча), унук Солтана (Аляксандра) Аляксандравіча.
Уладальнік сярод іншага Жыровіч, напэўна, фундатар царквы там.
У 1561 годзе, 8 мая, за пазыку 3000 коп грошаў атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста ў дзяржаву з яго ўласных уладанняў Ляхавіцкую воласць з «дварамі» Ляхавічы, Старыя Ляхавічы і Жарабковічы[2][3]. Да ліпеня 1566 года гаспадар вырашыў перадаць Ляхавіцкую дзяржаву за службу Уладзіміру Забалоцкаму. Аднак, дваранін гаспадарскі Сіла Скробат, пасланы ўвязаць новага ўладальніка, па словах Солтана, прысвоіў маёмасць у адной з клецяў Ляхавіцкага замка і ён падаў скаргу ў суд. Фактычна Забалоцкі атрымаў дзяржаву толькі ў студзені 1567 года. Солтан на замену Ляхавічаў атрымаў у дзяржанне Астрыну.
У 1572 годзе узяў другі шлюб з княжной Марынай Саламярэцкай, 20 верасня запісаў ёй як вена Жыровічы з правам продажу царквы.
Меў чатырох сыноў — Давіда, Яраслава, Івана і Даніла.
Міхаіл | Багдан | Пётр | ЗАГОРАЎСКІЯ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Дзмітр | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Настасся | Лука | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
NN дачка | Давід | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Юр’евіч | Солтан-Аляксандр | Аляксандр | Іван | Яраслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | NN дачка | Даніла | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Богуш | Рыгор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
NN дачка | Міхаіл | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||