Аляксандр Юр’евіч Паўловіч

Алякса́ндр Ю́р’евіч Паўло́віч (12 ліпеня 1988, Гродна, БССР, СССР) — беларускі хакеіст, правы нападаючы. Выхаванец гродзенскага хакея. Зараз з’яўляецца гульцом мінскага «Дынама», якое бярэ ўдзел у КХЛ.

Ice hockey puck.svg
Аляксандр Юр’евіч Паўловіч
Alexander Pavlovich 2012-02-06 (2).JPG
Пазіцыя Нападнік
Рост 184 см
Мянушка Палыч
Грамадзянства Беларусь
Нарадзіўся

12 ліпеня 1988(1988-07-12) (34 гады) ці 7 снежня 1988(1988-12-07)[1] (34 гады)

Драфт НХЛ не быў

Кар’ераПравіць

Аляксандр Паўловіч пачаткаў сваю прафесійную кар’еру ў 2007 году ў саставе роднага клуба беларускай Экстралігі «Нёман», выступаючы да гэтага за яго фарм-клуб, а таксама другую каманду мінскага «Кераміна». Пасля пары сезонаў, у якіх Аляксандр меў даволі няшмат гульнявога часу, сезон 2009/10 стаў вельмі паспяховым для гульца — у 53 матчах ён набраў 38 (20+18) ачкоў, пасля чаго прыняў кантрактнае прапанаванне салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2010/11 Паўловіч набраў 42 (18+24) ачка ў 46 праведзеных матчах.

Летам 2011 года Аляксандр, нягледзячы на складаныя перамовы між клубамі, заключыў пагадненне з мінскім «Дынама»[2]. 12 верасня ў матчы супраць омскага «Авангарда» Паўловіч дебютаваў у Кантынентальнай хакейнай лізе, адразу ж адзначыўшыся рэзультатыўнай перадачай[3]. 24 снежня ў гульні з пецярбургскім СКА Аляксандр закінуў сваю першую шайбу ў лізе[4]. Усяго ў сезоне 2011/12 Паўловіч правёў на пляцоўцы 37 матчаў, у якіх здолеў набраць 5 (2+3) ачкоў, услед за чым кіраўніцтва мінскага клуба прыняло вырашэнне падпісаць з гульцом новы двухбаковы кантракт тэрмінам на два года[5]. У 2012 году Аляксандру прысвоена званне «Майстар спорту». Сезон 2012/2013 атрымаўся не вельмі ўдалым, большую частку яго Аляксандр правёў за прадстаўніка Беларусі ў ВХЛ і фарм-клуб «Дынама» мінскае «Юнацтва». У сезоне 2014/2015 гульца напаткала чарада сур’ёзных траўмаў з-за чаго нападаючы правёў за свой клуб усяго 22 гульні. Аднак у канцы сезону набраў форму і атрымаў рэпутацыю аднаго з лепшых гульцоў лігі ў меншасці. Па заканчэнні сезона Аляксандру быў прапанаваны новы кантракт з клубам. Сезон 2015/16 стаў для нападніка яшчэ больш паспяховым у КХЛ: ён закінуў пяць шайб, аддаў чатыры дзейсныя перадачы і пацвердзіў рэпутацыю аднаго з лепшых гульцоў каманды і лігі ў меншасці. Лагічным працягам стала пралангацыя кантракту з «Дынама» на 2 гады. У сезоне 2016/2017 Аляксандр забіў 10 шайбаў (+ 1 шайба ў плэй-оф) і зрабіў 10 выніковых перадач. Нападаючы увайшоў у ТОП-5 снайпераў каманды і стаў адным з лідараў Дынама.

МіжнароднаяПравіць

У складзе зборнай Беларусі Аляксандр Паўловіч браў удзел у міжнародным турніры «WORLD JUNIOR A CHALLENGE» (Канада), дзе ў 4-х гульнях набраў 0+1 ачка, а таксама маладзёжным U-20 чэмпіянаце міру ў першым дывізіёне 2008 гады, набраў 2 (1+1) ачка ў 5 матчах. На «Кубку Палесся» у 2010 году Аляксандр паспяхова выступіў за нацыянальную зборную і быў прызнаны «Лепшым нападаючым» турніру (2 гульні, 2+2, +3). У гэтым жа годзе ў складзе зборнай гулец стаў пераможцам міжнароднага турніру «AROSA CHALLENGE».У 2011 годзе нападаючы дэбютаваў у XXV сусветнай зімовай універсіядзе ў турэцкім Эрзуруме, дзе разам з камандай Беларусі заваяваў срэбраны медаль, набраўшы 4 (2+2) ачкі ў 4-х матчах пры каэфіцыенце карыснасці +4. У гэтым жа годзе Аляксандр дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2011 года. На ЧС-2016 у расійскім Санкт-Пецярбургу гулец правёў за нацыянальную зборную 7 сустрэч і зрабіў выніковую перадачу. ЧС-2017 у Парыжы стаў для нападніка самым паспяховым. У 7 гульнях Аляксандр забіў 4 галы і зрабіў 2 выніковыя перадачы, прызнаваўся арганізатарамі лепшым гульцом матчу і лепшым гульцом каманды па выніках турніру.

Зноскі

  1. Elite Prospects — 1999. Праверана 2 ліпеня 2019.
  2. Александр Павлович перешел в минское «Динамо», sport.tut.by (30 мая 2011). Праверана 28 сентября 2011. Архівавана 24 жніўня 2011.
  3. И «Авангарду» с Минском не везёт, championat.com (13 сентября 2011). Праверана 4 января 2012. Архівавана 21 верасня 2017.
  4. А забить забыли, championat.com (24 декабря 2011). Праверана 4 января 2012. Архівавана 22 верасня 2017.
  5. ХК «Динамо-Минск» достиг принципиального соглашения о заключении двухстороннего контракта сроком на два года с Александром Павловичем, hcdinamo.org (21 марта 2012). Праверана 22 апреля 2012. Архівавана 4 сакавіка 2016.

СпасылкіПравіць