Аляксандр Парфір’евіч Ярэміч
Аляксандр Ярэміч (1876 — 1920) — урач, грамадскі дзеяч, мецэнат. Знаёмы Янкі Купалы[1].
Аляксандр Ярэміч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Парфіравіч Ярэміч |
Род дзейнасці | урач, мецэнат |
Дата нараджэння | 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1920 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Жыццяпіс
правіцьСкончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу ў 1904 годзе. Доктар медыцынскых навук (1913). Працаваў хірургам у шпіталях Пецярбурга, Томска, Благавешчанска, на Ленскіх залатых прыісках у Сібіры. Удзельнік культурна-грамадскага руху беларусаў у Пецярбургу. У 1916—1917 гадах — член Пецярбургскага камітэта Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. Садзейнічаў адкрыццю дзіцячых ясляў, школаў для дзяцей уцекачоў. Пазней працаваў у Хабараўскім краі[1].
Аляксандр Ярэміч і Янка Купала
правіцьПазнаёміўся з Я. Купалам у 1910 годзе. У 1913 годзе за ўласныя сродкі выдаў зборнік Я. Купалы «Шляхам жыцця». Купала адрасаваў А. Ярэмічу на зборніку сваё прысвячэнне: «Шчыра паважанаму доктару А. П. Ярэмічу гэту кніжку пасвячаю. Аўтар»[1].
Алесь Пашкевіч гэтак апісвае абставіны гэта падзеі ў сваім рамане-біяграфіі «Круг»:
...Сяргей Ясенін затым лёгка стукнуў Дубоўку па спіне, падміргнуў яму: – Ты, гэта… Купалу скажы, што я на яго не крыўдую! – і, пабачыўшы Дубоўкава нейразуменне, блытана патлумачыў прычыну сваёй магчымай «крыўды»: у 1913 годзе ў Піцеры ён займаўся ў народным універсітэце імя Шаняўскага. Тады ўжо паспеў падрыхтаваць першы зборнік «Радуница». Знайшоўся фундатар – доктар Аляксандр Ярэміч, дырэктар Елісееўскай бальніцы. На фінансаванне яму прапанавалі дзве кнігі: «Радуницу» і «Шляхам жыцця» Янкі Купалы. Доктар-фундатар аддаў перавагу Купалавай. А «Радуница» з'явілася праз тры гады...[2] |
Зноскі
- ↑ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ярэміч». — C. 701.
- ↑ Пашкевіч, Алесь. Круг: раман-біяграфія(недаступная спасылка). Дзеяслоў. Літаратурна-мастацкае і публіцыстычнае выданне. №12. (24 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2013. Праверана 14 снежня 2013.
Літаратура
правіць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ярэміч» / Аўтар — А. С. Ліс. — C.701
- Есакоў А. Выдавец купалавых твораў / Полымя. — Мн., 1969. — № 6.
- Родчанка Р. Паплечнікі Альгерда Абуховіча / Літаратура і мастацтва. — Мн., 1967. — 4 красавіка.
- Пашкевіч А. Круг: раман-біяграфія / Дзеяслоў. — Мн., 2004. — № 12.
Спасылкі
правіць- Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч / Аўтар — Тодар Кулеша / Glusk Online Архівавана 9 сакавіка 2016.