Аляксандр Яўгенавіч Гур’янаў

Алякса́ндр Яўге́навіч Гур’я́наў (нар. 8 снежня 1972, г. Ламаносаў, Ленінградская вобласць, РСФСР) — беларускі дыпламат, першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2020—2021).

Аляксандр Гур’янаў
Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
24 жніўня 2020 — 29 кастрычніка 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Андрэй Еўдачэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы
22 снежня 2015 — 20 ліпеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Яўгеній Шастакоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта
3 сакавіка 2016 — 20 ліпеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Яўгеній Шастакоў
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
люты 2011 — 22 снежня 2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Андрэй Еўдачэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя
19 студзеня 2006 — 4 лістапада 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Аляксандр Сямешка
Пераемнік Наталля Жылевіч
Нараджэнне 8 снежня 1972(1972-12-08) (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 8 снежня 1972 года ў г. Ламаносаў (РСФСР).

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1994). У 19931997 гадах працаваў у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, быў галоўным спецыялістам, начальнікам і намеснікам начальніка ўпраўлення па крэдытах і інвестыцыях. У 19971999 гадах працаваў другім сакратаром у пасольстве ў Рэспубліцы Польшча, у 19992002 гадах — саветнікам у пасольстве ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. У 20022006 гадах быў начальнікам упраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

19 студзеня 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя[1]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 лістапада 2010 года[2].

У лютым 2011 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[3].

22 снежня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый па сумяшчальніцтве[4].

3 сакавіка 2016 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве[5].

29 ліпеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сан-Марына па сумяшчальніцтве[6].

20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[7].

З 24 жніўня 2020 года па 29 кастрычніка 2021 года[8] займаў пасаду першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

УзнагародыПравіць

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[9].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 19 января 2006 г. № 32 «О назначении А. Е. Гурьянова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Корея и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка) (руск.) 
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 4 ноября 2010 г. № 563 «Об освобождении от должности А. Е. Гурьянова» (руск.) 
  3. Лукашенко дал согласие на назначение Гурьянова заместителем министра иностранных дел Беларуси / БЕЛТА (руск.) 
  4. Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні
  5. Прыняцце кадравых рашэнняў(бел.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 06.03.2016.
  6. Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. Радыё Рацыя (29 ліпеня 2019). Праверана 29 ліпеня 2019.
  7. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
  8. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2021 года № 617 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб»
  9. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“»

СпасылкіПравіць