Аляксандр Яўгенавіч Сазанкоў

беларускі футбаліст

Аляксандр Сазанкоў (нар. 18 сакавіка 1984, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Касцюковічы».

Футбол
Аляксандр Сазанкоў
Поўнае імя Аляксандр Яўгенавіч Сазанкоў
Нарадзіўся 18 сакавіка 1984(1984-03-18)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 78 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Касцюковічы
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 11 (6)
2001—2009 Беларусь Дняпро (Магілёў) 86 (22)
2010 Беларусь Дынама (Мінск) 22 (5)
2010—2012 Польшча Лехія (Гданьск) 10 (1)
2013—2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 82 (13)
2017 Беларусь Орша 12 (1)
2018—2019 Беларусь Горкі 19 (2)
2019 Беларусь Орша 6 (0)
2023— Беларусь Касцюковічы 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», з цягам часу стаў асноўным нападнікам каманды. У 2010 годзе гуляў за мінскае «Дынама» (дзе таксама быў асноўным нападнікам).

У верасні 2010 года перайшоў у гданьскую «Лехію». Не здолеў зайграць у чэмпіянаце Польшчы з-за траўмы і канфлікту з кіраўніцтвам клуба. У выніку ў верасні 2012 года разарваў кантракт з «Лехіяй».

Тады ж вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро», але з-за судовых працэсаў з «Лехіяй» здолеў зайграць за «Дняпро» толькі ў сезоне 2013. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка (хоць нярэдка яго замяняў Дзмітрый Коўб), але за ўвесь сезон здолеў забіць толькі адзін гол.

Сезон 2014 пачаў выдатна — дубль Сазанкова ў браму «Гомеля» дазволіў магілёўскаму клубу выйсці ў паўфінал Кубка Беларусі. Але ў тым жа матчы ён атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў жніўні 2014 года і замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка, але не здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[3]. У сезоне 2015 быў асноўным нападнікам клуба ў Першай лізе, але значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўмы.

У лютым 2016 года зноў падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[4]. У сезоне 2016 дапамог «Дняпру» выйсці ў Вышэйшую лігу. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, вярнуўся на поле толькі ў чэрвені. У ліпені 2017 года пакінуў магілёўскі клуб[5].

У жніўні 2017 года далучыўся да «Оршы», за якую выступаў да канца сезона 2017. У 2018—2019 гадах гуляў у складзе клуба Другой лігі «Горкі». У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Оршы»[6], дзе гуляў да канца года, зрэдку выходзячы на замену ў канцы матча.

У пачатку 2021 года зноў быў заяўлены за «Горкі», аднак на полі не з’яўляўся. З пачатку 2023 года стаў выступаць за «Касцюковічы».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Зноскі