Аляксандр фон Клюк
Алякса́ндр фон Клюк (ням.: Alexander Heinrich Rudolph von Kluck; 20 мая 1846 — 19 кастрычніка 1934) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Аляксандр фон Клюк | |
---|---|
Alexander Heinrich Rudolph von Kluck | |
![]() | |
Нараджэнне |
20 мая 1846[1] |
Смерць |
19 кастрычніка 1934[1] (88 гадоў) |
Месца пахавання | |
Член у | |
Дзейнасць | армія[3] |
Аўтограф |
![]() |
Ваенная служба | |
Гады службы | 1866 — 1916 |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Пруская армія |
Званне |
![]() |
Камандаваў | 1-я армія |
Бітвы |
Аўстра-пруска-італьянская вайна Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьЁн пачаў службу ў прускай арміі ў часы сямітыднёвай аўстра-прускай вайны 1866 года, падчас франка-прускай вайны быў паранены двойчы і быў узнагароджаны Жалезным крыжам (другога класа) за адвагу. Яму было нададзена званне генерала ад інфантэрыі ў 1906 годзе, у 1913 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам VIII-й армейскай інспекцыі.
З пачаткам Першай сусветнай вайны ён быў прызначаны камандуючым 1-й арміі, утворанай на базе падначаленай яму інспекцыі, у чыю задачу, згодна з Планам Шліфена, уваходзіў наступ на правым крыле Заходняга фронту па тэрыторыі Бельгіі з мэтай акружэння Парыжу з захада.
У канцы сакавіка 1915 года падчас агляду перадавых частак сваіх войскаў ён быў паранены асколкамі шрапнэлі, што сур’ёзна пашкодзіла нагу. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў ордэн Pour le Mérite. У кастрычніку 1916 года фон Клюк перайшоў на атрыманне паловы акладу ў адпаведнасці з яго просьбай сысці ў адстаўку.
Яго сын, лейтэнант Эган фон Клюк, быў забіты ў пачатку 1915 года.
Зноскі
- ↑ а б Alexander von Kluck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр фон Клюк