Аляксей Аляксандравіч Мазоль
Аляксей Аляксандравіч Мазоль (нар. 6 лютага 1949, в. Горы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — 2016[1]) — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры, саветнік Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Дацэнт[2].
Аляксей Аляксандравіч Мазоль | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2016 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1974—1981 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Нарыльскпраект» у Нарыльску, філіяле інстытута «Дзіпранікель». У 1981—1986 гадах галоўны архітэктар г. Баранавічы. У 1986—1988 гадах працаваў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама. У 1988—1994 гадах галоўны інжынер праектаў БІБІ. У 1994—2000 гадах намеснік дырэктара малочнага камбіната, у 2000—2003 гадах намеснік дырэктара завода «Цветатрон». У 2003—2005 гадах галоўны спецыяліст Брэсцкай абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы. З 2005 года старэйшы выкладчык, дацэнт кафедры архітэктурнага праектавання і рысунку Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года, член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь[2].
Жыў Брэсце па вул. 4-ай Верасовай, 43[2]. Памёр у 2016 годзе[3]
Творчасць
правіцьАсноўныя праектныя працы: адміністрацыйна-бытавы корпус завода мінваты і мінералаватных вырабаў (1977); АБК хлоркава-кобальтавага завода; будынак базы гарналыжнікаў на Талнаху (1978); рудня вапнякоў пас. Каларгон; гараж на дзвесце аўтобусаў на Талнаху; адміністрацыйна-інжынерны цэнтр Надзеждзінскага металургічнага камбіната ; будынак адміністрацыі шэфмантажу на Надзеждзінскім металургічным камбінаце (1980); корпус філіяла інстытута «Дзіпранікель» у горадзе Нарыльску (1981)[2].
Аўтар больш як 20 надрукаваных прац[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Мозоль Алексей Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Мозоль Алексей Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)